Аляксандра абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія пацягнулі за сабой масавыя беспарадкі. 13 чалавек суд раней пакараў штрафамі і абмежаваньнем волі да двух гадоў.
Аляксандра Баразенку прывязуць у судовую залю пад аховай. Ад 27 кастрычніка яго трымаюць у сьледчым ізалятары.
Калі судзілі іншых фігурантаў крымінальнай справы, Аляксандр быў у Польшчы. Ён – студэнт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту, дзе вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага пасьля таго, як яго адлічылі зь першага курсу БДУ за ўдзел у студэнцкіх акцыях пратэсту супраць скасаваньня льготаў.
Аляксандр сам прыйшоў на допыт у сьледчае ўпраўленьне. Адтуль яго адвезьлі да суду ў камэру ізалятару.
Бацькі Аляксандра жывуць у Пінску. Яны прыедуць на суд, каб падтрымаць свайго сына.
“Канешне, спадзяемся на ўсё самае лепшае, калі ўлічыць, што ён студэнт і нічога сур’ёзнага ня зьдзейсьніў. Спадзяемся, што да яго паставяцца больш ляяльна. З кожным лістом усё больш і больш адчуваецца, што цісьне гэты тэрмін. Яго за гэты час перавялі ўжо ў трэцюю камэру, так што яму там цяжкавата маральна”, – паведаміла маці Аляксандра, Алена Баразенка.
Аляксандар Баразенка – другі фігурант “справы 14-ці”, які ў судовай залі будзе пад аховай. Андрэя Кіма з-за абвінавачаньняў у пагрозах міліцыянту падчас разгону акцыі 10 студзеня трымалі пад вартай. Ён знаходзіцца цяпер у Маскве, але прыедзе на суд у Менск, каб падтрымаць Аляксандра:
“Адзінае, што я пакуль ня ведаю, дзе я больш карысьці прынясу – у судовай залі, ці на вуліцы. У залі нават пры самай малой падтрымцы могуць адразу выдаліць, а на вуліцы яшчэ нешта можна сказаць.
Для мяне было вельмі важным і прысутнасьць людзей у залі суду, а таксама тое, што людзі стаялі на вуліцы з расьцяжкай і крычалі: “Андрэй, мы з табой!”. Было вельмі важна і тое, і тое”.
Сябра Аляксандра Павал Вінаградаў ужо атрымаў судовае пакараньне – два гады абмежаваньня волі:
“Гэта мой сябра. Мы праз многае зь ім прайшлі. Сядзелі два разы на Акрэсьціна. Наконт акцый салідарнасьці, канешне, іх трэба рабіць. Чым больш мы цісьнем на рэжым, тым большая верагоднасьць, што Аляксандра адпусьцяць”.
Справу будзе разглядаць судзьдзя Натальля Вайцяховіч. Раней старшыня суду прызначыў для разгляду судзьдзю Валерыя Есьмана, але пасьля таго, як Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада публічна абвінаваціў апошняга ў спрыяньні карупцыі, справу перадалі іншай судзьдзі. Суд пачнецца ў 14.00.