Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыю дазволілі, а ўлёткі адбіраюць


Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 18 лютага 2008 году
Акцыя пратэсту прадпрымальнікаў 18 лютага 2008 году
Сёньня а 10:30 раніцы на “Харчовым базары”, што на Партызанскім праспэкце ў Менску, быў затрыманы актывіст прадпрымальніцкага руху, паведаміў “Радыё Свабода” Алесь Макаеў.

У распаўсюдніка не было пры сабе пашпарту, і нарад міліцыі даставіў яго ў аддзяленьне міліцыі. Там пасьля высьвятленьня асобы, у яго сканфіскавалі 50 улётак і праз паўгадзіны адпусьцілі — без складаньня пратаколу й тлумачэньняў.

Алесь Макаеў адцеміў, што акцыя прадпрымальнікаў санкцыянаваная, а ўлёткі афіцыйна аддрукаваныя й маюць выходныя дадзеныя, таму дзеяньні міліцыянтаў незаконныя.

Гэта ўжо ня першы падобны выпадак. 14 кастрычніка за распаўсюд прадпрымальніцкага бюлетэню на рынку ў Шабанах быў затрыманы Павал Ялавік. Яго пратрымалі чатыры гадзіны ў пастарунку, канфіскавалі бюлетэні й адпусьцілі без складаньня пратаколу і тлумачэньняў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG