Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАТЭ прайграў зь мінімальным лікам


Барысаўскі БАТЭ ня здолеў забіць мадрыдзкаму “Рэалу” ў матчы 5-га туру групавога этапу Лігі чэмпіёнаў. Выхаванцы Віктара Ганчарэнкі прайгралі зь лікам 0:1.

Адзіны мяч у браму Сяргея Верамка на 7-й хвіліне гульні забіў Рауль Гансалес.

У другім матчы групы “Н” санкт-пецярбурскі “Зэніт” і турынскі “Ювэнтус” разышліся нічыёй — 0:0.

Цяпер у групе лідзіруе “Ювэнтус”, на рахунку якога 11 ачкоў, другім ідзе “Рэал” (9 ачкоў), далей “Зэніт” (5 ачкоў), апошні ў групе — БАТЭ (2 ачкі).

У заключных матчах групавога турніру Лігі чэмпіёнаў 10 сьнежня БАТЭ згуляе ў гасьцёх зь “Ювэнтусам”, а ”Рэал” на сваім полі сустрэнецца з ”Зэнітам”.














Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG