Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ гатовы дапамагчы Латвіі і маўчыць пра Беларусь


Міжнародны валютны фонд гатовы апэратыўна аказаць Латвіі фінансавую падтрымку для пераадоленьня Балтыйскай краінай сусьветнага фінансавага крызісу.


Канкрэтная сума крэдыту для Латвіі пакуль не агучваецца.

Нагадаем, што Беларусь зьвярнулася па рэзэрвовы 2-х мільярдны крэдыт у МВФ 22 кастрычніка. Місія МВФ, якая прыбыла ў Менск 27 кастрычніка, павінна была завершыць перамовы зь беларускім бокам ў справе крэдыту яшчэ 6 лістапада. Аднак да сёньня Беларусь не атрымала станоўчага адказу пра выдзяленьне краіне 2-х мільярднага крэдыту.Місія працягвае перамовы зь беларускімі ўладамі.

Аднак перамовы яўна зацягнуліся. Нядаўна давялося пачуць, што менавіта адмова беларускага боку ад дэвальвацыі рубля прыводзіць да затрымкі перамоваў зь місіяй Міжнароднага валютнага фонду. Прадстаўнікі МВФ лічаць: Беларусь павінна на 20 адсоткаў зьменшыць курс беларускага рубля. Беларускія перамоўнікі з гэтым не пагаджаюцца. Таму перамовы, якія павінны былі скончыцца яшчэ 6 лістапада, усё яшчэ працягваюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG