Прачытаць адказы можна ТУТ.
Станіслаў Багданкевіч нарадзіўся 1 студзеня 1937 году ў вёсцы Шапавалы Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Скончыў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум, Маскоўскі фінансава-эканамічны інстытут. Доктар эканамічных навук, прафэсар. У 1991 – 1995 гг. – старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі XIII скліканьня, лідэр фракцыі “Грамадзянскае дзеяньне” (1995 – 1996). Член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, яе старшыня (1995 – 2000), з 2000 г. – ганаровы старшыня.
Ацэньваючы пэрспэктывы ўплыву ўсясьветнага фінансавага крызісу на сытуацыю ў Беларусі, у інтэрвію "Свабодзе" Станіслаў Багданкевіч сказаў:
“У найбліжэйшага паўгоду абвальны крызіс Беларусь абміне, бо ёсьць свабодныя грошы на рахунку Мінфіну, прафіцыт бюджэту за 9 месяцаў тры трыльёны рублёў і ёсьць крэдыты, якія дае Расея, а магчыма, дасьць і МВФ. Таму з дапамогай такіх крокаў Беларусь не абваліцца за шэсьць месяцаў. Іншае пытаньне, што ў далейшым дэвальвацыя рубля беларускага будзе, бо дэфіцыт гандлёвага балянсу вялікі, а пры дэфіцыце заўсёды адбываецца дэвальвацыя нацыянальнай валюты, гэта ўжо закон эканамічнай тэорыі”.