Слова “крызіс” чуваць з усіх бакоў — нехта распавядае пра тое, што яго няма, нехта — пра відавочныя прыкметы прысутнасьці. Днямі, у часе сустрэчы з губэрнатарам Саратаўскай вобласьці, прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі сказаў, што ў цяперашніх умовах прадпрыемствам варта выкарыстоўваць досьвед 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Наколькі параўнальныя абставіны таго і сёньняшняга крызісаў у Беларусі?
Паводле прэм’ер-міністра Сідорскага, на першы плян ва ўмовах крызісу выходзіць пытаньне “ўзаемнага даверу”. І гэткія мэтады таваразвароту як бартэр эпохі 1990-х, таксама прыйдуцца дарэчы.
А вось заснавальнік парталу Tut.by Юры Зісер ніякай сувязі паміж тым крызісам і сёньняшнім не знаходзіць.
“Я ня бачу паралеляў, за выняткам таго, што можа быць інфляцыя, можа зьнікнуць з продажу валюта, могуць і будуць зьнікаць некаторыя тавары, асабліва імпартныя. Ну, і падаражаньне імпарту будзе”.
Іосіф Сярэдзіч, заснавальнік і галоўны рэдактар газэты “Народная воля”, таксама катэгарычна супраць параўнаньня крызісу тагачаснага і сёньняшняга.
“Крызіс 1990-х гадоў — гэта калі сапраўды паліцы крамаў былі пустыя. Калі заробак людзі не атрымлівалі месяцамі, калі дэвальвацыя расла нечуванымі тэмпамі. Пакуль што, дзякуй Богу, мы да гэтага, мне здаецца, блізка не дайшлі. А можа, і ня дойдзем. А тады, памятаю, вымушаны быў зьвяртацца да старшыні ўраду СССР, каб выбіць нейкія 2 вагоны паперы для „Народнай газеты“! Цяпер жа галоўнае — каб сродкі былі на аплату гэтай паперы!”
Падчас мінулага крызісу колішняя інжынэрка праектнага бюро спадарыня Ганна ня ведала, як пракарміць маленькага сына і старэнькую маму. Заробку інжынэра не хапала нават на тыдзень. Азіраючыся назад, Ганна кажа: толькі безвыходнасьць і дапамагла выявіцца сьмеласьці, нават нахабству — заснаваць уласны бізнэс:
“Я ня ведала першапачаткова, куды мне ісьці, да каго. І ўрэшце я папросту стала абзвоньваць кампутарныя канторы па рэклямных газэтных абвестках. Я званіла і казала: „А я зраблю вам рэкляму значна лепш. І можаце мне не плаціць. Я вам — рэкляму цягам паўгоду, а вы мне — заробак кампутарамі“. Мне ж патрэбна была офісная тэхніка! Некаторыя згаджаліся”…
Дастаткова доўга Ганна сустракалася са сваёй бугальтаркай наўпрост на пэроне мэтро і ставіла подпісы, расклаўшы паперы на каленках — офісу не было. Аднак справа наладзілася: агенцыя існуе дагэтуль. І ўжо адчувае недаатрыманы прыбытак, зьвязаны з крызісам. Бо шмат якія кліенты значна скарацілі рэклямныя бюджэты. На думку Юрыя Зісера, зрабілі яны гэта надзвычай неабачліва:
“Ва ўмовах спаду важна будзе прадаваць. І цяпер — вельмі слушны момант для пашырэньня долі рынку. Паводле статыстыкі вядома, што фірмы, якія ў часе крызісу павялічылі аб’ём рэклямы, а не паменшылі, як цяпер робяць некаторыя, застаюцца ў выйгрышы. Дапусьцім, яны на 20% павялічылі аб’ём рэклямы ў часе крызісу — і іхняя доля на рынку павялічылася ў паўтара разу”…
Ва ўмовах крызісу як ніколі важна памятаць: рэкляма — гэта інвэстыцыі, а не выдаткі, падкрэсьлівае Юры Зісер:
“Перастае рэклямавацца — перастае прадаваць, перастае атрымліваць прыбытак, а гэта — сьмерць. Гэта найгоршае, што можна прыдумаць. Можна скараціць выдаткі на навучаньне, можна не плаціць нейкія прэміі, але прыпыняць рэкляму нельга, бо тады — сьмерць усяму”…
Тым ня менш традыцыйна лічыцца, што ад крызісу церпяць найперш носьбіты творчых прафэсіяў. Людзі пачынаюць ашчаджаць грошы на прадметы мастацтва, думаючы пра чорны дзень. Але, па назіраньнях Леаніда Левіна, архітэктара і скульптара, ляўрэата Ленінскай прэміі, які мае сёньня свой бізнэс, творчая сфэра Беларусі пакуль не панікуе:
“Бачу, праца ёсьць у мастакоў. Ня буду казаць, што яна ва ўсіх аднолькавая, але праца ёсьць, і я ня бачыў, каб у паветры было нешта такое, каб падкасіла гэтыя заказы, ці заказы, заплянаваныя наперад. І гэтак па Менску і ня толькі па Менску”…
І ўсё ж агульнае паміж азначанымі крызісамі ёсьць — сьведчыць Юры Зісер. Гэта сродак захаваньня грошай, у каго яны ёсьць:
“Што тычыцца насельніцтва, тады была парада ўкладаць грошы ў тавары працяглага карыстаньня — нерухомасьць, прыкладам, — і цяпер гэтая парада цалкам дзейсная. Ці ў тавары, якія праз пару год можна будзе перапрадаць”…
Не было б шчасьця, дык няшчасьце дапамагло, — аптымістычна кажа Іосіф Сярэдзіч. Маўляў, крызіс закрануў Беларусь меней, чым капіталістычныя краіны менавіта з-за адсутнасьці свабоднага рынку. Добра гэта ці кепска — пакажа час, лічыць рэдактар “Народнай волі”:
“З аднаго боку, гэта дрэнна, што мы не перабудаваліся, а зь іншага — дзякуючы гэтаму, можа, і сьпім спакойна”?

Тэхнічнае забесьпячэньне бізнэсу — па бартэры

“Рэкляма — гэта інвэстыцыі”