Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэчыцадрэў” — на рамонце


Лістапад выдаўся найбольш складаным месяцам году для акцыянэрнага таварыства “Рэчыцадрэў”. З тэхнічных і фінансавых прычынаў на рамонт стала асноўная вытворчасьць — завод драўнянастружкавых плітаў.


Гаворыць адзін з працаўнікоў прадпрыемства:

“Зь першага лістапада дагэтуль стаіць завод ДСП на рамонце. Абсталяваньне зношанае. Няма ранейшага аб’ёму работы. Апэратары, усе іншыя не працуюць. Для людзей гэта, канечне, кепска. Заробкі будуць меншыя. У нас асноўная прадукцыя — гэта драўнянастружкавыя пліты. Яны складаюць 52 адсоткі ўсёй вытворчасьці. І стаяць заводу, я мяркую, яшчэ тыдзень”.

“Рэчыцадрэў” выпускае, апрача ДСП, фанэру, шпон, піламатэрыялы, офісную й хатнюю мэблю.

У 2002 годзе годзе аб’яднаньне прызнавалася банкрутам. Доўгі час знаходзілася ў стадыі санацыі — пад парукаю канцэрну “Беллеспаппрам”, Гомельскага аблвыканкаму й Рэчыцкага райвыканкаму. Бо на “Рэчыцадрэве” маюць сталую працу звыш тысячы гараджанаў.

Аднак з-за праблемаў зь фінансамі, сыравінай і збытам прадпрыемства ўжо ня мае колішніх аб’ёмаў вытворчасьці, хаця кіраўніцтва краіны публічна заяўляла пра дасягненьне паказчыкаў 90-га году.

“У параўнаньні з Савецкім Саюзам аб’ёмы вытворчасьці нашмат зьменшыліся. Калісьці ў нас было вельмі шмат працы. Цяпер, вядома, з тым часам не параўнаць. У той час наша прадукцыя ішла ўсюды “на ўра”. Цяпер — нашмат горш”, — кажа супрацоўнік акцыянэрнага таварыства “Рэчыцадрэў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG