Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зэльцэру зьмянілі “амэрыканку” на “валадарку”


Эмануіл Зэльцэр
Эмануіл Зэльцэр
4-га лістападу Эмануіла Зэльцэра перавялі з ізалятару КДБ ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага, паведаміў “Свабодзе” адвакат амэрыканскага грамадзяніна Зьміцер Гарачка.

“Сёньня зь ім пабачыцца не ўдалося — прыйшоў у “амэрыканку” на спатканьне, а яго ўжо перавялі на Валадарскага. А там пабачыцца не дазволілі. Сказалі прыходзіць на спатканьне заўтра. Пэўна, яго ўжо рыхтуюць да адпраўкі ў калёнію. Куды накіруюць — невядома”, — сказаў Зьміцер Гарачка.

Паводле адваката, у ізалятар на вуліцы Валадарскага пераведзеная і сакратарка Зэльцэра Ўладлена Функ.

Эмануіл Зэльцэр быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня за камэрцыйны шпіянаж супраць Беларусі. Вінаватым амэрыканскі адвакат сябе не прызнае, як і Ўладлена Функ, якую асудзілі на 1 год калёніі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG