Лявон Шыманец нарадзіўся ў сям’і Эвэліны Шыманец (Пашкевіч) і Ўладзімера Шыманца – міністра фінансаў ва ўрадзе БНР. У дзяцінстве разам з бацькамі і сястрой Івонкай (цяпер – старшынёй Рады БНР) пакінуў Беларусь, але выхоўваўся ў беларусім духу.
На працягу некалькіх дзесяцігодзьдзяў Лявон Шыманец узначальваў арганізацыю беларусаў Францыі “Хаўрус”, зьяўляючыся амбасадарам інтарэсаў беларускай нацыі ў Францыі. З аднаўленьнем незалежнасьці Беларусі Шыманец быў адным зь першых дзеячоў дыяспары, якія прыехалі на Бацькаўшчыну. Прычым Лявон працяглы час жыў у Менску, спрыяючы ажыцьцяўленьню некалькіх вельмі важных для маладой дзяржавы эўрапейскіх праектаў у галіне энэргетыкі.
Лявон Шыманец знаходзіцца ў рэгулярных кантактах з палітыкамі Францыі, ад якіх ён дамагаецца выразнай пазыцыі на карысьць падтрымкі нацыянальных сілаў у Беларусі.
Свой клопат пра Бацькаўшчыну Лявон перадаў дачцэ Вірджыніі, аўтарцы некалькіх кніг пра Беларусь і ініцыятарцы культурніцкіх, пераважна тэатральных ініцыятываў.
Нядаўна Лявон перанёс цяжкую апэрацыю, таму найбольш частае яму пажаданьне ў гэты дзень ад сваякоў і сяброў – здароўя.