Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Мех судзіцца зь “Белтрансгазам”


Алесь Мех
Алесь Мех

Сёньня Берасьцейскі абласны суд пачаў разглядаць скаргу актывіста Партыі БНФ Алеся Меха на ягонае звальненьне з Кобрынскага ўпраўленьня магістральных газаправодаў ААТ "Белтрансгаз".


Старшынюе на паседжаньні судзьдзя Алена Хацько.

Раней, 17 кастрычніка судовая калегія па грамадзянскіх справах Берасьцейскага абласнога суду пакінула скаргу экс-кандыдата ў дэпутаты Алеся Меха аб прызнаньні працоўнага кантракта несапраўдным без задавальненьня.

Афіцыйна Алесь Мех быў звольнены з пасады інжынэра Кобрынскага УМГ “Белтрансгаза” па заканчэньні кантракту, але насамрэч заяўнік кажа пра ўціск за яго палітычныя погляды.

Алесь Мех спасылаецца на заключэньне Кобрынскай міжраённай інспэкцыі працы, якая прызнала, што ўлічваючы паўнамоцтвы службовых і грамадзкіх абавязкаў інжынэра Меха, кантракт зь ім павінен быў заключаны да красавіка 2010 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG