Маладафронтаўцы Зьміцер Хведарук і Стась Стэсік, наведаўшы ў аўторак Курапаты, знайшлі некалькі крыжоў выдранымі зь зямлі, некаторыя крыжы былі зламаныя,-- паведамляе прэсавая служба Маладога фронту.
Падобныя факты фіксаваліся і раней, калі невядомыя людзі ламалі ў Курапатах крыжы, разьбівалі лаву Клінтана. Але ні разу міліцыя не знаходзіла злачынцаў.