Гол у барысаўцаў на 52-й хвіліне забіў Павел Няхайчык. За 10 хвілін да заканчэньня матчу Фатых Тэке зраўнаваў лік. Пасьля сёньняшняга матчу БАТЭ захаваў трэцюю пазыцыю ў групе “H” – у каманды 2 ачкі. Наперадзе ў групе зь сямю ачкамі італьянскі “Ювэнтус” – зь лікам 2:1 ён перагуляў дома мадрыдзкі “Рэал”, які з шасьцю ачкамі займае цяпер другое месца. “Зэніт”, маючы адно ачко, замыкае табліцу.
Наступны матч БАТЭ правядзе 5 лістапада ў Менску з “Зэнітам”, таго самага дня “Рэал” прыме “Ювэнтус”
Наступны матч БАТЭ правядзе 5 лістапада ў Менску з “Зэнітам”, таго самага дня “Рэал” прыме “Ювэнтус”