Ён ня выключыў, што праект Канстытуцыйнага акту можа быць разгледжаны на бліжэйшым пасяджэньні Вышэйшага Дзяржсавету.
Палітык нагадаў, што раней былі распрацаваны некалькі праектаў Канстытуцыйнага акту, у якіх зьмяшчаліся самыя радыкальныя прапановы. У адпаведнасьці зь некаторымі зь іх прапаноўвалася стварэньне канфэдэратыўнай дзяржавы, увядзеньне пасады прэзыдэнта саюзнай дзяржавы.
“У распрацаваным намі праекце ўсе гэтыя пытаньні вырашаюцца ў адпаведнасьці з Дагаворам аб стварэньні саюзнай дзяржавы”, — падкрэсьліў Вадзім Папоў.