Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нам тады рукі ламалі ня толькі беларусы”


30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў “Дзяды”. Першыя “Дзяды” 30 кастрычніка 1988 году былі гвалтоўна разагнаныя. Мастак Аляксей Марчкін быў адным з арганізатараў акцыі ў складзе аргкамітэту для стварэньня Беларускага народнага фронту. Сёньня ён згадвае Дзяды-1988.


”Карцінка”, канечне, была ўнікальная: калі 30 кастрычніка каля Ўсходніх могілак бралі мяне і сына Ігара, то жонка сама тады ўскочыла ў гэты аўтобус. Нас тады завезьлі ў пастарунак, дзе мы прабылі паўдня. Мне запомнілася ведаеце што? Што нам тады рукі ламалі ня толькі беларусы, тыя міліцыянты, якія служылі непасрэдна. А там жа былі і вайскоўцы з усяго былога савецкага саюзу. Я і зараз памятаю гэтыя твары, пэўна, з азэрбайджанцаў, ці казахаў. Магчыма там і чачэнцы былі. І дзе яны зараз? Як яны зараз узгадваюць пра гэта, як ацэньваюць свой удзел?

Прайшло 20 год, тады адчувалася адраджэньне нацыі. А зараз нас хочуць пазнаваць па сьпевах Ірыны Дарафеевай, па шыльдах “Мы Беларусы”, а не паводле сутнасьці сваёй. Канечне, здабыткі ёсьць, ёсьць моладзь, ёсьць знакавыя фігуры. Але прыкра становіцца ад таго, што робіцца зараз. Калі юрыдычна ўвялі двухмоўе, то гэта сталася фактычным генацыдам нацыі. Калі ў Менску ня стала ніводнай беларускай школы, дык пра гэта ж трэба біць у званы. Мы зацьвердзілі нашу нацыянальную сымболіку “Пагоню” і бел-чырвона-белы сьцяг, а пасьля мы так абрынуліся назад. Фактычна вярнулі бязбожніцкую сымболіку. Тую, бээсэсэраўскую, навязаную Крамлём. Ёсьць пра што думаць і пра што не забываць. Той дзень, 30 кастрычніка, трэба ўзважваць і праектаваць сёньняшнім днём”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG