Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяды-1988: "Яны мяне і кусалі, і за ногі цягнулі" <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


30 кастрычніка спаўняецца 20 гадоў першай масавай акцыі ў гонар Дня памяці продкаў – Дзядоў. Першыя Дзяды 30 кастрычніка 1988 году былі гвалтоўна разагнаныя. Мастак Мікола Купава быў адным з арганізатараў акцыі ў складзе аргкамітэту для стварэньня Беларускага народнага фронту. Сёньня ён згадвае Дзяды-1988.


“30 кастрычніка мне “пашанцавала” гэтак: станцыя мэтро “Ўсход” была перакрытая і мы ехалі да “Беларусьфільму”, а адтуль ужо ішлі пехам. Мяне схапілі, калі мы падыходзілі, на рагу вуліцы Каліноўскага і праспэкту. Некалькі чалавек узялі мяне літаральна на рукі і панесьлі ў машыну. Я, натуральна, супраціўляўся, бо ня мог з гэтым зьмірыцца. Яны мяне і кусалі, і за ногі цягнулі, але я так і ня сеў у машыну. Мая галава тырчэла над машынай, і яны мяне гэтак у пастарунак на вуліцы Дарашэвіча і прывезьлі. У пастарунку рабілі выгляд, што дапытваюць, нешта распытваюць, сьледчы нібыта там быў, нешта запісваў. Але ж гэта была імітацыя, яны ізалявалі мяне ад падзеяў, каб ня быў, нічога ня чуў і ня бачыў. Трымалі некалькі гадзін, а пасьля выпусьцілі.

Вядома, гэта было неспадзявана. Я напачатку нічога нават не зразумеў, што адбываецца, а яны ж падрыхтаваліся. Таму яны мяне загадзя схапілі і панесьлі. Гэта было працягам практыкі савецкай улады, якая займалася антызаконнымі дзеяньнямі і ўчынкамі. Гэта быў працяг і нават агонія, кульмінацыя ўсяго папярэдняга існаваньня.

Пасьля гэтага мы, па-пераше, не спалохаліся, не рабілі ніякіх недарэчных учынкаў. Мы не схаваліся і працягвалі працаваць. Быў створаны аргкамітэт БНФ, і наперадзе быў зьезд, стварэньне арганізацыі. Мы працягвалі адкрыта працаваць для адраджэньня Беларусі – гэта самае галоўнае. Гэта быў пачатак новага этапу адраджэньня”.

Гэбоўцы схапілі мастака Міколу Купаву (на здымку ў акулярах і капелюшы) і запіхваюць у машыну. Здымак з архіву Ўладзімера Арлова





















Дзяды-1988. Успаміны ўдзельнікаў шэсьця. Успамінамі дзеліцца колішні кіраўнік “Талакі” Сяржук Вітушка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG