Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч сустрэўся з чэскім прэм’ер-міністрам


Сёньня адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі, стваральнік руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч быў прыняты прэм’ер-міністрам чэскага ўраду Міркам Тапаланкам.

“Мы лічым выбары ў Беларусі недэмакратычнымі”, – сказаў Тапаланэк Мілінкевічу. Паводле Тапаланка, Чэхія стараецца зрабіць на рэжым у Беларусі ціск з мэтай дэмакратызацыі публічнага жыцьця ў краіне ды падтрымлівае актыўнасьць беларускай грамадзянскай супольнасьці і недзяржаўных арганізацыяў.

Аляксандар Мілінкевіч падкрэсьліў, што ў сваіх кантактах з рэжымам у Беларусі чэскі ўрад павінен браць пад увагу і пажаданьні беларускай апазыцыі.
М.Тапаланэк:
"Мы лічым выбары недэмакратычнымі"


“Мы ня хочам, каб Беларусь сталася пратэктаратам Расеі, – сказаў Мілінкевіч на сустрэчы з Тапаланкам. – Сёньня беларуская апазыцыя непакоіцца ня толькі за лёс свабоды ці свабодных выбараў, але й за лёс незалежнасьці. У сувязі з гэтым мы абмяркоўваем шляхі, якімі чэскі ўрад мог бы кантактаваць зь беларускай адміністрацыяй”.

Чэскі прэм’ер запэўніў Мілінкевіча, што будзе працягваць захады для таго, каб Эўразьвяз зрабіў таньнейшымі візы для беларусаў. Беларускі палітык падкрэсьліў, што “зьмяншэньне кошту шэнгенскіх візаў было б найлепшым пазытыўным крокам у дыялёгу аб’яднанай Эўропы зь Беларусьсю”.

Тапаланэк і Мілінкевіч, паводле прэсавай службы чэскага ўраду, таксама гаварылі пра чэскія стыпэндыі беларускім студэнтам. Пачынаючы з 2000 году, Чэхія штогод фундуе 11 стыпэндыяў студэнтам, якія з палітычных прычынаў ня могуць навучацца ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG