Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На “Форуме 2000” – пра “магутных і бясьсільных” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Сёньня ў Празе пачаўся двухдзённы міжнародны “Форум 2000” — спатканьне палітыкаў і інтэлектуалаў.

Спатканьне прысьвечана абмеркаваньню надзённых праблемаў сучаснага сьвету, яно было ўпершыню арганізаванае ў 1997 годзе зь ініцыятывы тадышняга чэскага прэзыдэнта Вацлава Гаўла. Гавэл, які меркаваў правесьці толькі адну такую імпрэзу, застаецца і па сёньняшні дзень адным з арганізатараў і мэцэнатаў “Форум 2000”.

Сёлетняе спатканьне праводзіцца пад дэвізам “Адкрытасьць і фундамэнталізм у XXI стагодзьдзі”. Прыкладныя тэмы панэльных абмеркаваньняў: “Вера і фанатызм”, “Магутныя і бясьсільныя”, “Мадэрнізацыя без дэмакратызацыі”, “Уваходзячы ў стагодзьдзе страху”, “Вада і рэлігія”.

У дыскусіі на тэму “Магутныя і бясьсільныя” ўзяў удзел адзін зь лідэраў беларускай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч. Вёў дыскусію прэзыдэнт Брытанскай акадэміі навук Адам Робэртс, а акрамя Мілінкевіча ўдзельнічалі былы прэзыдэнт Мэксыкі Вісэнтэ Фокс, апазыцыйны палітык Труда Стэвэнсан з Зымбабвэ, апазыцыйны лідэр Гары Каспараў з Расеі, апазыцыйная актывістка Зоя Фан зь Бірмы.

Паслухаўшы спадарыняў Стэвэнсан і Фан пра абставіны жыцьця ў іхных краінах, мімаволі даводзіцца заключыць, што “апошняя дыктатура ў Эўропе” — не зусім каб найгоршае месца на гэтай плянэце.

Труда Стэвэнсан распавяла пра неверагодную інфляцыю ў краіне, кіраванай Рэбэртам Мугабэ, і пра тое, што гэтая інфляцыя дазваляе нешматлікім магутным (якія знаходзяцца пры ўладзе і маюць адпаведныя сувязі) купляць “Мэрсэдэсы” па цане паўтара даляры. І яшчэ паведаміла, што калі сьвет не дапаможа Зімбабвэ збожжам цягам найбліжэйшых месяцаў, у краіне пачнецца голад.

Зоя Фан паведаміла, што ў Бірме больш за дзьве тысячы палітычных вязьняў. Кіроўны рэжым ваюе з уласным народам, праводзячы этнічныя чысткі і выкарыстоўваючы згвалтаваньні як зброю ў гэтай вайне.

Аляксандар Мілінкевіч, які выступаў на францускай мове, коратка пераказаў зьмест свайго выступу нашаму радыё па-беларуску:

моц беларускага рэжыму — гэта манаполія на мэдыі
“Я гаварыў, у чым моц беларускага рэжыму — гэта манаполія на мэдыі, гэта дапамога неэфэктыўнай эканоміцы з боку Расеі, гэта вэртыкаль, якая створаная для застрашваньня. І я гаварыў таксама пра тое, што ў дэмакратычных сілаў ёсьць свая моц — перш за ўсё, гэта вера, перакананьне, і тое, што дэмакратычныя сілы змагаюцца не за крэсла ва ўладзе, а за прынцыпы, за ідэалы”.

Абмеркаваньне беларускай праблематыкі працягнулася на іншым спатканьні ў рамках “Форум 2000”, у якім узялі ўдзел Мілінкевіч і Адам Міхнік, былы польскі антыкамуністычны дысыдэнт і цяперашні рэдактар “Газэты Выборчай”.

Адам Міхнік падзяліўся з удзельнікамі дыскусіі, сярод якіх пераважала студэнцкая моладзь, рэфлексіяй наконт патрэбы дыялёгу апазыцыі з уладай і наконт мэты такога дыялёгу:

“Шанцам на мірную зьмену ёсьць стварэньне ў кіроўнай палітычнай эліце такой праслойкі, якая будзе не ідэалягічнай, а прагматычнай, тэхнакратычнай, нават цынічнай, і якая будзе гатовая дзеля свайго ўласнага інтарэсу інвэставаць у дэмакратычную трансфармацыю”.

Адносячыся да пачатку цяперашняга дыялёгу паміж рэжымам Аляксандра Лукашэнкі і Эўропай, Міхнік моцна падкрэсьліў, што адным з суб’ектаў гэтага дыялёгу мае быць беларуская апазыцыя.

Адам Робэртс, Труда Стэвэнсан і Гары Каспараў


Зоя Фан


Аляксандар Мілінкевіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG