Паводле дасьледчыцы галакосту на Магілёўшчыне Іды Шэндэровіч, нявольнікаў магілёўскага гета расстрэльвалі ў некалькі этапаў. Дакладная колькасьць ахвяраў дагэтуль невядомая:
“У гістарычнай літаратуры лічбы расстраляных у Магілёве габрэяў вагаюцца ад васьмі да дванаццаці тысяч. На тэрыторыі Магілёва расстрэльвалі яшчэ габрэяў, прывезеных са Слоніма й Польшчы.
Памятныя знакі ўсталяваныя на месцах найбольш масавых расстрэлаў: на габрэйскіх могілках у Магілёве, а таксама ў магілёўскіх прадмесьцях: Любужы, Казіміраўцы, Пашкаве. Толькі на адным помніку, на габрэйскіх могілках, напісана, што тут ляжаць расстраляныя габрэі. На астатніх напісана — расстраляныя савецкія грамадзяне”, — кажа І. Шэндэровіч.

Паводле дасьледчыцы, на дванаццатае лістапада прызначанае адкрыцьцё памятнага знаку там, дзе некалі было магілёўскае гета. Гарадзкія ўлады прымеркавалі яго адкрыцьцё да дзён Ізраілю ў Магілёве.
На фота: памятны знак на габрэйскіх могілках Магілёва