Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў спадзяецца на расейскі крэдыт


Міністар фінансаў Андрэй Харкавец: “Беларусь і Расея стварылі саюзную дзяржаву. І зразумела, што расейцам неабыякава, як складаецца сытуацыя ў нашай краіне”.


Міністар фінансаў Андрэй Харкавец не сумняецца, што Беларусь атрымае расейскі крэдыт.

Пра гэта ён сказаў сёньня журналістам пасьля заканчэньня разгляду Палатай прадстаўнікоў праекту бюджэту на 2009 год. Ён сказаў:

“Беларусь і Расея стварылі саюзную дзяржаву. І зразумела, што расейцам неабыякава, як складаецца сытуацыя ў нашай краіне”.

Міністар Андрэй Харкавец падкрэсьліў, што перамовы пра крэдыт вядуцца ўвесь час і працягнуцца на наступным тыдні. Паводле міністра, у гэтым пытаньні ёсьць тры аспэкты: у які тэрмін дадуць крэдыт, колькі грошай дасьць Расея і на якіх умовах.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG