У Дзень прадпрымальніка страйк плянаваўся на ўсіх рынках, — паведаміла старшыня прадпрымальнікаў будаўнічага рынку Кацярына Бачыла.
Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў сказаў, што “прадпрымальнікі выступаюць за салідарнасьць, за спыненьне ўціску з боку ўладаў і за магчымасьць працаваць”.
Нагадаем, год таму сябры аргкамітэту рэспубліканскага грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” выступілі з ініцыятывай аб’явіць 2 кастрычніка днём прадпрымальнікаў і асобаў, якія працуюць па найме.