На ўсіх адзінаццаці ўчастках выбары не адбыліся, — паведаміў каардынатар дэмакратычных назіральнікаў у рэгіёне, старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў. — Тым часам, участковыя камісіі прызналі, што выбары не адбыліся толькі на двух участках — №№29 і 30.
Агулам на адзінаццаці ўчастках мусілі галасаваць звыш 24 тысяч выбарцаў. Камісіі напісалі, што на ўчасткі прыйшлі 12957 выбарцаў, альбо 52,6 працэнта. Пастаянныя назіральнікі зафіксавалі толькі 9328, што складае 37,8 працэнта”.
Паводле назіральнікаў, падобнае разыходжаньне характэрна й для шэрагу ўчасткаў у Гомельскай-Прамысловай акрузе №35 і Гомельскай-Навабеліцкай выбарчай акрузе №36.