Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БДІПЧ АБСЭ: «Яўка на датэрміновае галасаваньне занадта высокая»


Кіраўнік Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ Янэз Ленарчыч выказаў спадзеў, што назіральнікі ад АБСЭ сёньня атрымаюць магчымасьць назіраць за падлікам галасоў.


«Ня проста прысутнічаць у памяшканьні, але бачыць, як лічаць галасы. Гэтая працэдура вельмі важная для агульнага заключэньня аб правядзеньні выбараў»,-- заявіў спадар Ленарчыч журналістам на адным зь менскіх участкаў.

БДІПЧ АБСЭ на выбарах у Беларусі прадстаўляе 300 назіральнікаў, Парлямэнцкую асамблею АБСЭ – яшчэ 100, паведамляе БелаПАН.

Ніякіх ацэнак выбарчай кампаніі спадар Ленарчыч не рабіў, зазначыў толькі, што яўка на датэрміновае галасаваньне была занатда высокай.

Папярэдняе заключэньне назіральнікаў АБСЭ аб выбарах у Палату прадстаўнікоў будзе агучанае заўтра каля 15 гадзіны, выніковая справаздача чакаецца да канца лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG