Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдаты ад БНФ могуць не здымацца з выбараў


Сойм Партыі БНФ замяніў фармулёўку “кандыдаты ад Партыі БНФ мусяць спыніць удзел у выбарах” на “маюць права”.

Сойм Партыі БНФ на пасяджэньні 20 верасьня перафармуляваў сваё папярэдняе рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў у дэпутаты ад партыі з выбараў у Палату прадстаўнікоў. Нагадаем, 30 жніўня соймам было прынятае рашэньне, што кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ мусяць абавязкова не пазьней за 23 верасьня зьвярнуцца ў акруговыя выбарчыя камісіі з заявамі аб выхадзе з выбарчай кампаніі.

Паводле сёньняшняга рашэньня кандыдаты ў дэпутаты маюць права спыніць удзел у выбарах. Такім чынам, ахвотныя працягнуць барацьбу за дэпутацкае крэсла, могуць не выходзіць з выбарчай кампаніі, паведамляе БелаПАН.

За зьмену фармулёўкі прагаласаваў 21 сябра сойму, супарць — 10, адзін партыец устрымаўся.

Кандыдатам у дэпутаты ад партыі прапанавана разам зь мясцовымі і міжнароднымі назіральнікамі засяродзіцца на назіраньні за выбарамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG