Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Істомін: “Гэта рашэньне індывідуальнае”


Юры Істомін
Юры Істомін

Кіраўнік Гарадзенскай арганізацыі АГП Юры Істомін падтрымлівае рашэньне калегаў па партыі зь Менску — Ганны Ягоравай, Валянціны Палевіковай, Аляксандара Дабравольскага, Станіслава Багданкевіча і Кацярыны Маласаевай — адмовіцца ад далейшага ўдзелу ў выбарах.


І ў той самы час Юры Істомін заяўляе, што на Гарадзеншчыне сябры АГП працягваюць удзел у выбарчай кампаніі:

“Я падтрымліваю тых кандыдатаў, якія зьнялі свае кандыдатуры ў Менску, паколькі ў тых умовах, якія склаліся ў іх выбарчых кампаніях (а ім не надрукавалі агітацыйных матэрыялаў), працягваць далей нельга.

Калі б падобнае адбылося на Гарадзеншчыне, мы таксама паздымалі б свае кандыдатуры.

Павінен сказаць, што гэта рашэньне індывідуальнае, а не партыйнае, таму мы ідзём далей, мы ідзём да канца”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG