Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Пра кандыдатаў даведаемся зь бюлетэняў”


Ці ведаеце вы кандыдатаў у дэпутаты па вашай выбарчай акрузе? Ці вядуць яны агітацыю? Адказваюць мінакі на вуліцах Менску.

Ці ведаеце вы кандыдатаў у дэпутаты па вашай выбарчай акрузе? Ці вядуць яны агітацыю? Гэтыя пытаньні наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч задаваў мінакам на вуліцах Менску.

Малады супрацоўнік фірмы: “Наконт агітацыйнай працы нічога ня ведаю, але бачыў партрэты кандыдатаў, прачытаў, хто яны ёсьць. Пабачым на выбарах”.

Дзяўчына: “Ня ведаю, мне нецікава. Партрэты бачыла, так, але мне проста яны нецікавыя”.

Працаўнік заводу сярэдняга веку: “І ведаць не хачу. Навошта яны? Сядзяць на нашых грашах, а самі нічога не вырашаюць. У нас усё вырашае прэзыдэнт”.

Супрацоўніца адміністрацыі заводу: “Ведаю-ведаю. Я сама ў камісіі. Больш ні пра што не спрабуйце мяне распытваць”.

Мужчына пэнсійнага веку: “Бачыў улёткі з партрэтамі, прычым шмат, нават лішкі на зямлі валяюцца. А ці буду галасаваць, ня ведаю. Я ўжо столькі нагаласаваўся ў жыцьці, і на плошчы хадзіў... Стаміўся ад усяго. Рэальна гэта ня нам трэба”.

Малады мужчына: “Здаецца, ва Ўруччы ў нас такі Міхалевіч ёсьць, з маладых. Пэўна, за яго буду галасаваць”.

Працаўнік сярэдніх гадоў: “Ня ведаю і не галасую. Я ад дэпутатаў нічога добрага ня бачу”.

Малады муж зь цяжарнай жонкай: “Ведаем, што па нашай акрузе ідзе Лябедзька, дык мы будзем за яго галасаваць”.

Муж: “Каля пад’езду нейкія агітацыйныя матэрыялы вісяць, але актыўнай працы, лічу, не вядзецца”.

Яго жонка: “Не, чаму? Ад Лябедзькі была ў мінулую пятніцу сустрэча, а ад іншых кандыдатаў ёсьць улёткі і нешта таксама на пад’езьдзе вісіць”.

Пэнсіянэрка: “Рэктар унівэрсытэту, доктар і яшчэ нехта ад улады. Але яны ўсе ня выклікалі маёй сымпатыі. Сустрэч зь імі не было, не запрашалі, але калі б запрасілі, магчыма, пайшла б”.

Мужчына сярэдніх гадоў: “Не, ня ведаю. Партрэты бачыў, але не чытаў. Разьбяруся на ўчастку, зь бюлетэню”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG