Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мірон заклікаў байкатаваць выбары


Каля 9 вечара на даху трохпавярховага жылога дома па вуліцы газэты “Праўда” быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.

Як паведаміў Радыё Свабода старэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда, да сьцягу прымацавана цыдулка наступнага зьместу:

“Калі любіш Радзіму, байкатуй выбарчы фарс! Мы яшчэ возьмем удзел у сапраўдных выбарах. Жыве Беларусь! Мірон”.

Спадар Хамайда кажа, што пра цыдулку яму паведамілі вартыя даверу крыніцы. А што да сьцяга, то яго апазыцыянэру давялося пабачыць на ўласныя вочы. Бачылі бел-чырвона-белы сымбаль і віцебскія мінакі. Але невядома, колькі часу яму суджана лунаць над Віцебскам — звычайна праз гадзіну-другую сьцяг заўважаюць супрацоўнікі міліцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG