Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Полацку забаранілі перадвыбарчы пікет “Байкот-2008”


У афіцыйнай адмове гарвыканкаму напісана, што “правядзеньне пікету можа ўскладніць грамадзкую бясьпеку”.


Заяўку на пікет падавалі полацкія маладафронтаўцы і моладзь БХД. Правесьці яго яны меркавалі 20 верасьня каля кінатэатру “Радзіма”. Паводле мясцовага актывіста Алеся Круткіна, на плошчы перад кінатэатрам плянавалася разгарнуць расьцяжку “Байкот-2008”, а таксама раздаваць мінакам улёткі пра неабходнасьць байкатаваць выбары — перадусім таму, што падлік галасоў ня будзе сумленным.

Полацкі гарвыканкам адказаў, што якраз у меркаваны дзень і час пікету ў кінатэатры “Радзіма” будзе праходзіць дзіцячы кінасэанс, і таму ініцыятыва апазыцыйнай моладзі можа стварыць нязручнасьці для наведнікаў. Акцыю прапанавана перанесьці на іншы дзень, але моладзевыя актывісты лічаць гэтую прапанову крывадушнай: тэрмін разгляду падобнай заяўкі складае 15 дзён, а да саміх выбараў засталося менш як два тыдні.

Заяўнікі маюць намер абскардзіць адмову гарвыканкаму, зьвярнуўшыся ў суд або ў пракуратуру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG