Адпачатку сустрэча плянавалася ў Маскве, аднак з улікам палітычнай напружанасьці ў стасунках паміж дзьвюма краінамі Камісія надзвычайных сытуацый УЭФА прыняла рашэньне правесьці матч на нэўтральным полі. Яшчэ празь пяць дзён, 10 верасьня, таксама ў Менску адбудзецца гульня паміж моладзевымі зборнымі Грузіі і Польшчы — ляцець у Тбілісі палякі адмовіліся.
Матч паміж моладзевымі зборнымі Расеі і Грузіі адбудзецца на стадыёне “Трактар” а 16 гадзіне. Квіткі не прадаюцца, чакаецца, што ўваход да гледачоў будзе бясплатны.
Учора каманды прыляцелі ў Менск. Расейцаў пасялілі ў 4-зоркавым гатэлі “Мінск”, грузінаў – у гатэлі “Беларусь”.
Раней старшыня Беларускай асацыяцыі футболу Генадзь Нявыглас паведаміў, што Беларусь не атрымае ніякіх дывідэндаў ад “пасярэдніцкіх паслугаў”, бо робіць гэта на просьбу УЭФА і ў адпаведнасьці з традыцыямі “фэйр-плэй” — справядлівай і сумленнай гульні. Усе арганізацыйныя выдаткі на правах “вымушаных гаспадароў” мусіць узяць на сябе расейскі бок.
Яшчэ 27 жніўня Футбольная фэдэрацыя Грузіі зьвярнулася ў УЭФА з просьбай перанесьці адборачны матч Чэмпіянату Эўропы-2009 на нэўтральную тэрыторыю. Такі крок быў патлумачаны расейскай агрэсіяй супраць Грузіі. Грузінскія спартовыя чыноўнікі таксама заявілі, што калі Эўрапейская футбольная асацыяцыя не задаволіць іх просьбу, то моладзевая зборная ў Расею папросту не прыляціць.
У Маскве такі крок адразу ж назвалі “дэмаршам”, але прапанаваны УЭФА беларускі варыянт урэшце ўсіх задаволіў.
На тле расейска-грузінскага канфлікту матч паміж зборнымі гэтых краінаў успрымаецца ня толькі як спартовая падзея. Прыкладам, на расейскіх інтэрнэт-рэсурсах апошнімі днямі зьявіліся заклікі да футбольных заўзятараў прыехаць 5 верасьня ў Менск дзеля падтрымкі ў гэтым “надзвычай прынцыповым супрацьстаяньні”. Тут ня толькі палітычныя жарсьці — у першым матчы летась 20 лістапада грузіны перагулялі ў Тбілісі сваіх расейскіх аднагодкаў з лікам 2:0.
Пра намер грузінскіх прыхільнікаў футболу дэсантавацца ў Беларусь нічога не вядома, але сьцягі іх краіны на трыбунах усё роўна будуць. Актывісты беларускіх моладзевых дэмакратычных арганізацый маюць намер падтрымаць падчас сустрэчы грузінскіх футбалістаў. Пра гэта кажа адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч:
“Відавочна, што цікавасьць да матчу будзе, гэта бясспрэчна. Я ведаю, што многія моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху зьбіраюцца туды ісьці, каб падтрымаць моладзевую зборную Грузіі. Шмат хто арганізуе сваіх знаёмых, сяброў, каб ісьці падтрымліваць Грузію”.
Карэспандэнт: “А што да сымболікі — яе, мабыць, проста няма?”
“Думаю, праблемы з сымболікай сапраўды будуць. Дзе набяруць грузінскіх штандараў — ня ведаю, можа, намалююць, бо ў прынцыпе гэта ня вельмі складана. Але відавочна, што пэўны ажыятаж вакол сустрэчы заўтра мы мусім назіраць”.
Прадстаўнікі сталічнай міліцыі абяцаюць забясьпечыць парадак і бясьпеку на стадыёне “Трактар” падчас матчу.
Матч паміж моладзевымі зборнымі Расеі і Грузіі адбудзецца на стадыёне “Трактар” а 16 гадзіне. Квіткі не прадаюцца, чакаецца, што ўваход да гледачоў будзе бясплатны.
Учора каманды прыляцелі ў Менск. Расейцаў пасялілі ў 4-зоркавым гатэлі “Мінск”, грузінаў – у гатэлі “Беларусь”.
Раней старшыня Беларускай асацыяцыі футболу Генадзь Нявыглас паведаміў, што Беларусь не атрымае ніякіх дывідэндаў ад “пасярэдніцкіх паслугаў”, бо робіць гэта на просьбу УЭФА і ў адпаведнасьці з традыцыямі “фэйр-плэй” — справядлівай і сумленнай гульні. Усе арганізацыйныя выдаткі на правах “вымушаных гаспадароў” мусіць узяць на сябе расейскі бок.
Яшчэ 27 жніўня Футбольная фэдэрацыя Грузіі зьвярнулася ў УЭФА з просьбай перанесьці адборачны матч Чэмпіянату Эўропы-2009 на нэўтральную тэрыторыю. Такі крок быў патлумачаны расейскай агрэсіяй супраць Грузіі. Грузінскія спартовыя чыноўнікі таксама заявілі, што калі Эўрапейская футбольная асацыяцыя не задаволіць іх просьбу, то моладзевая зборная ў Расею папросту не прыляціць.
У Маскве такі крок адразу ж назвалі “дэмаршам”, але прапанаваны УЭФА беларускі варыянт урэшце ўсіх задаволіў.
Я ведаю, што многія моладзевыя актывісты дэмакратычнага руху зьбіраюцца туды ісьці, каб падтрымаць моладзевую зборную Грузіі