Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Рэспубліка” не хоча друкаваць праграмы апазыцыянэраў


Тры кандыдаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі — Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч і Ганна Ягорава — аднесьлі ў газэту “Рэспубліка” сваю праграму для публікацыі. Але ім адмовілі ў рэалізацыі іх законнага права.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька назваў дзеяньні рэдакцыі дзяржаўнай газэты цэнзурай:

“Для нас праграма — гэта пасланьне АГП да грамадзянаў, бізнэсу і Беларусі. У нас яе прынялі, потым сказалі, што ня могуць адкрыць дыск. Я асабіста прыехаў, пры мне яны адкрылі іншы дыск.

І сёньня адтуль паступіла тэлефанаваньне і яны сказалі, што ня будуць друкаваць нашу праграму. Бо мы там напісалі, што гэта перадвыбарчая плятформа, а трэба праграма. Тое, што там прадстаўлена, і ёсьць праграмай.

Закон кажа, што кандыдат мае права разьмясьціць у мэдыях артыкул, праграму ці плятформу на чатыры тысячы знакаў. Мы ўтрох далі праграму на 12 тысяч знакаў. Мы ня выйшлі за гэтыя межы
Па другое, яны сказалі, што ня будуць друкаваць гэта як праграму трох кандыдатаў. Маўляў, трэба, каб мы разьбілі гэта на тры кавалкі. Але мы не парушаем закону. Закон кажа, што кандыдат мае права разьмясьціць у мэдыях артыкул, праграму ці плятформу на чатыры тысячы знакаў. Мы ўтрох далі праграму на 12 тысяч знакаў. Мы ня выйшлі за гэтыя межы. Я думаю, што проста не падабаецца частка праграмы, якая робіць аналіз сёньняшняй сытуацыі. Яна вельмі жорсткая, крытычная. І ўрадавая газэта, відаць, ня хоча, каб гэта чыталі ўрадоўцы, чыноўнікі і тыя, хто чытае газэту “Рэспубліка”. Мы разглядаем гэта як цэнзуру — тое, што яны ня хочуць друкаваць нашу праграму”.

Анатоль Лябедзька адзначыў, што якімі будуць далейшыя дзеяньні кандыдатаў, пакуль ня вырашана.

Намесьнік галоўнага рэдактара газэты “Рэспубліка” Міхаіл Валькоўскі заявіў Свабодзе, што дасьць тлумачэньні сытуацыі цягам дня.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG