Поруч з пытаньнем расейска-грузінскіх дачыненьняў эўрапейскія чыноўнікі зьбіраюцца абмеркаваць на сустрэчы такія праблемы, як энэргетычная бясьпека і дачыненьні зь Беларусьсю, Малдовай, Украінай. Паводле дыпляматаў, размова можа ісьці пра новыя дачыненьні зь Менскам, дзе нядаўна былі вызваленыя апошнія палітвязьні. Гэты жэст прэзыдэнта Лукашэнкі расцэньваецца Брусэлем як крок да большай свабоды.
Эўрапейскія міністры, аднак, не зьбіраюцца ўздымаць пытаньня адносна імгненнага далучэньня да ЭЗ такіх постсавецкіх рэспубліках як Украіна і Грузія. Хутчэй за ўсё, яны прапануюць ім шэраг дыпляматычных і матэрыяльных стымулаў, каб абедзьве краіны не расчараваліся ў абраным імі курсе да рэформаў, піша Monsters and Critics.