Паводле кнігі “Менск: старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага горада”, у 1892 годзе ў Менску быў заснаваны гарадзкі начлежны прытулак. Узімку сюды прыходзілі начаваць бяздомныя, якія ўдзень шукалі заробку ды нейкай ежы на Ніжнім рынку і Траецкай гары. Начлежка стаяла на беразе Сьвіслачы каля Аляксандраўскага мосту. Цяпер там набярэжная Траецкага прадмесьця.
Апроч гэтага, на месцы сучаснага будынку на рагу вуліц Нямігі і Рэвалюцыйнай быў начлежны прытулак для бедных прыежджых габрэяў.
Цяпер прытулкаў у Менску не нашмат болей, чым тады. Дом начнога прытулку для асобаў бяз пэўнага месца жыхарства на вуліцы Ваўпшасава ды два спэцпрыёмнікі на Акрэсьціна — для дарослых і для непаўналетніх.
Разьлічаны на 92 чалавекі — прыходзяць, бывае, 106...
Дом начнога прытулку існуе з 2001 году. Разьлічаны ён на 92 месцы. Чалавек можа спадзявацца на месца для сну, ежу і дапамогу з вопраткаю. У сярэднім кошт утрыманьня чалавека тут складае каля 15 тысяч на суткі. Фінансуецца Дом прытулку Менгарвыканкамам.
Сярод тых, хто прыходзіць сюды начаваць, ёсьць вельмі розныя людзі, распавяла мне намесьніца дырэктара:
“Як у каго. Нехта быў асуджаны і выпісаны зь месца прапіскі. Нехта пры разводзе выпісаўся самастойна, шукаў лёгкага жыцьця на вёсцы, лічыў, што яго там чакаюць з распасьцёртымі абдымкамі. А ў выніку выявілася, што не прыстасаваны да сельскага жыцьця і працы — і апынуўся на вуліцы. Нехта праз махлярства апынуўся на вуліцы, і жыцьцё пайшло пад адхон... Што ні чалавек, то свой лёс”.
Болей па дапамогу зьвяртаюцца ў халодную пару году. Летам людзей ў Дому начнога прытулку меншае. Апроч першай дапамогі — зьмяніць адзеньне, памыць, накарміць, спаць пакласьці — бяздомным тут гатовыя дапамагчы з сацыялізацыяй у грамадзтве:
“Размовы вядуцца зь імі. Стараемся іх праз цэнтры занятасьці ўладкаваць на працу. Інвалідаў, пэнсіянэраў уладкоўваем у адмысловыя дамы-прытулкі. Але далёка ня ўсе зь іх гатовыя вяртацца назад у жыцьцё”.
Вярнуцца ў жыцьцё не дае дзядзька зялёны зьмей
Жаданьне самога чалавека вярнуцца да нармальнага жыцьця — вызначальная рыса і для Сьвята-Елізавецінскага манастыра ў раёне Навінак. Там таксама дапамагаюць тым, хто жадае і гатовы зьмяніць сваё існаваньне на сьвядомае жыцьцё.
“Могуць пераначаваць, могуць паесьці, на малітву схадзіць могуць... Бяздомныя многія працуюць і жывуць тут. Кожны божы дзень 2—3 чалавекі, а часта і болей прыходзяць паесьці і пераапрануцца сюды”.
Калі чалавек хоча зьмяніць сваё жыцьцё, яму абавязкова тут дапамогуць: умовы дазваляюць.
“Ёсьць чыгуначныя вагончыкі, там усё прыстасавана выдатна — там ложкі, цёплыя, утульныя, там ацяпленьне праведзена, усё... Фізычна калі магчымасьць ёсьць працаваць, калі чалавек можа рыдлёўку трымаць у руках, калі хоча працаваць, хоча маліцца, ён застаецца тут. А ёсьць яшчэ — калі чалавек прыходзіць з пэўнай мэтай, нічога не жадае, ня п’е, ня паліць, яго селяць у кельлі — гэта калі чалавек рыхтуецца быць труднікам, ці манахам, ці паслушнікам…”
Але тых, хто знаходзіць у сабе дастаткова сіл, каб зьмяніць сваё жыцьцё, небагата:
“Бальшыня, на жаль... зялёны зьмей, ёсьць такі дзядзька. Найменшы пах алькаголю — і блаславеньня няма ад манастыра”.
Колькі іх?
Статыстыкі, колькі бяздомных у Менску няма. Па краіне — таксама. А тым часам у сталіцы, як зазвычай, сытуацыя лепшая, чым па краіне ў цэлым. Былы дэпутат Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Валер Шчукін пэўны час, пакуль уладжваў праблемы з прапіскай, жыў на чыгуначным вакзале ў Віцебску.
“У Віцебску нічога няма. Тут няма нават прытулку для бяздомных жывёл, ня тое што для бамжоў... На вакзале ганяюць. Папросту выпіхваюць на мароз, на вуліцу — і рабі што хочаш. Мяне, праўда, не чапалі... У Менску таксама ганяюць. Ім жа галоўнае, каб на вакзале не было — а там хоць замярзай на вуліцы”.