Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш пацярпелі БНФ і ПКБ


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

22 патэнцыйных кандыдата з агульнага сьпісу апазыцыі не былі зарэгістраваныя. Сёньня ж Менск наведвае чарговы заходні эмісар – прадстаўнік Эўразьвязу Х.Мінгарэлі. Ці будзе апазыцыя працягваць удзел у выбарах? ТЭМА ДНЯ.


ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ

З 365 прэтэндэнтаў, якія падалі дакумэнты на рэгістрацыю, зарэгістравана 276 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

Пра гэта сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Паводле старшыні ЦВК, 84 прэтэндэнтам адмоўлена ў рэгістрацыі, што складае 23 адсоткі ад пададзеных заяваў. 5 кандыдатаў зьнялі свае кандыдатуры — сярод іх дзейныя дэпутаты палаты прадстаўнікоў, Касьцян, Красуцкі, Чурсін. Больш за ўсё на этапе рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты пацярпелі партыі БНФ і ПКБ. У іх не зарэгістравана па 5 кандыдатур.

На наступным тыдні пачнецца разгляд скаргаў. У ЦВК ужо пададзеныя дзевяць скаргаў на нерэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты, паведаміла Л.Ярмошына.

Як адзначыла старшыня ЦВК, колькасьць безальтэрнатыўных акругаў павялічылася. На сёлетніх выбарах заняць дэпутацкае крэсла хоча вельмі шмат судзьдзяў і адвакатаў, раней было больш сьледчых.

Ці прызнае выбары апазыцыя?

Акруговыя камісіі зарэгістравалі 276 кандыдатаў у дэпутаты з 365 прэтэндэнтаў. 5 кандыдатаў самі зьнялі свае кандыдатуры, сярод іх тры дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На наступным тыдні Цэнтравыбаркам разгледзіць скаргі на нерэгістрацыю кандыдатаў. Дэмакратычная апазыцыя вырашыць 21 верасьня, ці будзе яна здымаць сваіх кандыдатаў з выбараў. Аднак ужо цяпер яе прадстаўнікі заяўляюць, што выбары ня ёсьць дэмакратычнымі.

Кандыдаты Гомельшчыны здымаюцца з выбараў

Cёньня ў Гомелі прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу і Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі заявілі, што будуць байкатаваць выбары.

Ці пачалі агітацыю кандыдаты ў дэпутаты?

Ад сёньня ў Беларусі распачынаецца агітацыя за кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. На правядзеньне гэтай кампаніі кожны з зарэгістраваных кандыдатаў мае права атрымаць фінансавыя сродкі ў памеры 50 базавых велічынь, бясплатна апублікаваць сваю перадвыбарчую праграму ў газэце, выступіць па радыё і тэлебачаньні.



Моладзевыя лідэры заклікаюць да байкоту

Шэраг маладых палітыкаў, прынялі зварот, у якім заклікалі “актывістаў і лідэраў апазыцыйных партый, да дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты зьняць свае кандыдатуры і не ўдзельнічаць у падмане свайго народу”. Зварот падпісалі Ільля Богдан, моладзь БНФ, Зьміцер Дашкевіч, “Малады Фронт”, Уладзімер Лемеш, грамадзянская кампанія “За свабоду”, і Павал Юхневіч, “Jeans за свабоду!”


Ю.Губарэвіч: “Рэгістрацыя — гэта праца на публіку”

Намесьнік старшыні незарэгістраванага руху “За свабоду” Юрась Губарэвіч — кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бярозаўскай выбарчай акрузе № 9. Яго меркаваньне: “Я лічу, што ўсё ж зарэгістравана няшмат кандыдатаў ад апазыцыі. Той курс, як заяўляе ўлада, на прызнаньне вынікаў гэтых выбараў, у першую чаргу на Захадзе, гэтыя дзеяньні не пацьвярджаюць.


З.Шыманскі: “Улада ня зробіць ніякага паслабленьня”

Старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьміцер Шыманскі атрымаў у сваю падтрымку больш як 4 тысячы 700 подпісаў, што дазволіла яму зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты па Берасьцейскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе.



І.Шэга: “Мы дзейнічалі на апярэджаньне”


У Слонімскай выбарчай акрузе № 58 кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў зарэгістраваны ўрач, сябра Партыі БНФ Іван Шэга. Прычынай посьпеху ён лічыць прынятую тактыку — дзейнічаць на апярэджаньне магчымых загадаў улады.

Л. Марголін: “Мэта ўлады — забясьпечыць яўку выбарцаў”

Жыхар Барысава, намесьнік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін лічыць, што вынікі рэгістрацыі вылучэнцаў АДС будуць яшчэ больш пасьпяховымі для апазыцыі.

Красуцкі і Касьцян перадумалі быць дэпутатамі

Пяцёра прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат зьнялі свае кандыдатуры. Сярод іх — тры дзейныя дэпутаты Палаты прадстаўнікоў: Сяргей Касьцян, Анатоль Красуцкі і Мікалай Чурсін. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Астатнія дзейныя дэпутаты, якія падавалі дакумэнты, зарэгістраваны. Сярод іх Віктар Кучынскі і Вольга Абрамава.


У дэпутаты хочуць судзьдзі і адвакаты

З 365 прэтэндэнтаў, якія падалі дакумэнты на рэгістрацыю, зарэгістравана 276 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Пра гэта сёньня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.


А.Чыгір: “Сродкі ад Лукашэнкі — супраць рэжыму”

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе № 80 Алесь Чыгір заявіў “Свабодзе”, што сродкі, якія выдаткоўвае дзяржава на выбарчую кампанію, павінны быць выкарыстаныя для тлумачальнай працы сярод выбарцаў.




З 12-ці прайшлі толькі 4

З блёку прадпрымальнікаў, якія ішлі па сьпісе Эўрапейскай кааліцыі, зарэгістраваныя толькі чатыры кандыдаты ў дэпутаты.

Першая хваля нерэгістрацыі


Паводле папярэдніх дадзеных, акруговыя камісіі зарэгістравалі 76 кандыдатаў у дэпутаты, якія ўваходзяць у адзіны сьпіс аб’яднаных дэмсілаў. Усяго да этапу рэгістрацыі дайшлі 98 кандыдатаў ад АДС.

Прадстаўнік Эўракамісіі едзе ў Менск

Намесьнік генэральнага дырэктара Генэральнага дырэктарату па зьнешніх сувязях Эўракамісіі Хьюга Мінгарэлі 29 жніўня прыбывае ў Менск з двухдзённым візытам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG