Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моладзевыя лідэры заклікаюць да байкоту


Шэраг маладых палітыкаў, прынялі зварот, у якім заклікалі “актывістаў і лідэраў апазыцыйных партый, да дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты зьняць свае кандыдатуры і не ўдзельнічаць у падмане свайго народу”.


Зварот падпісалі Ільля Богдан, моладзь БНФ, Зьміцер Дашкевіч, “Малады Фронт”, Уладзімер Лемеш, грамадзянская кампанія “За свабоду”, і Павал Юхневіч, “Jeans за свабоду!”

“Не выкананая ніводная з рэкамендацыяў Эўрапейскага Зьвязу. Не выкананае ніводнае патрабаваньне апазыцыі. Замест чаканай дэмакратызацыі мы назіраем толькі ўзмацненьне рэпрэсій.

Відавочна, што парлямэнцкія выбары, якія плянуюцца на 28 верасьня, не будуць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі. Нас чакае чарговы фарс, і ўдзел апазыцыі ў ім будзе выкарыстаны толькі для легітымізацыі рэжыму”, -- сказана ў звароце.

“Мы заклікаем грамадзян Беларусі не ўдзельнічаць у выбарчым фарсе 28 верасьня, а выходзіць на Плошчу, каб патрабаваць сапраўды свабодных і дэмакратычных выбараў” – заклікаюць аўтары заявы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG