Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школа без падручнікаў


Беларускія школы перайшлі да 11-гадовага навучаньня, а неабходных падручнікаў няма. Вучні, якія сёлета скончылі 10 клясаў і атрымалі дыплём аб базавай адукацыі, будуць вымушаныя скончыць курс сярэдняй адукацыі за адзін год. Дзеці — ахвяры рэформаў.

Школам рэкамэндавана шукаць сьпісаныя падручнікі

Па якіх праграмах школьныя настаўнікі будуць вучыць дзяцей? Па якіх падручніках будуць выкладаць? Ці хопіць падручнікаў на ўсіх школьнікаў?

Ці зачэпіць адукацыйная рэформа апальных ліцэістаў?

Кіраўніцтва зачыненага ўладамі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа ня мае намеру істотна карэктаваць навучальныя праграмы ў зьвязку з адукацыйнай рэформай.

Сёлета зьявяцца “11-ыя штрых”

Паводле спадарыні Маеўскай, сёлета будуць два адрозьненьні ў адзінаццатых клясах. “11-ыя штрых” - гэта клясы, якія ў мінулым годзе атрымалі базавую адукацыю і сёлета будуць праходзіць праграму двух гадоў навучаньня. І адзінаццатыя клясы - “былыя адзінаццацігодкі”.

Вучэбныя пляны – глядзі ў інтэрнэце

У сувязі з пераходам на 11-гадовую адукацыю школьныя настаўнікі апынуліся ў няпростай сытуацыі: па якіх падручніках будуць выкладаць ў выпускных клясах базавай і сярэдняй школы? Дырэктар Нацыянальнага інстытуту адукацыі Міністэрства адукацыі Генадзь Пальчык паведаміў:


Ці гатова беларуская школа вярнуцца да 11-гадовага тэрміну навучаньня, як гэта абяцалі дзяржаўныя чыноўнікі?

Вучні, якія сёлета скончылі 10 клясаў і атрымалі дыплём аб базавай адукацыі, будуць вымушаныя скончыць курс сярэдняй адукацыі за адзін год. Гэтым вучням не далі магчымасьці давучыцца ў 12-гадовай школе з-за пераходу да 11-гадовай адукацыі.

Чыноўнікі заявілі, што адпаведныя навучальныя пляны і праграмы падрыхтаваныя. У жніўні павінна была адбыцца перападрыхтоўка кадраў, каб настаўнікі перайшлі на 11-гадовую праграму.

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што новыя падручнікі для 11-гадовай школы будуць гатовыя праз год. Ня выдадзены і падручнікі па грамадазнаўстве і чарчэньні, уведзеных у курс сярэдняй школы.

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што новая 11-гадовая школа не павінна страціць напрацаванае, у тым ліку за савецкім часам.

Лукашэнка таксама зазначыў, што 12-гадовае школьнае навучаньне штогод патрабавала б дадатковых 150 мільярдаў рублёў.


***

Згодна з новымі вучэбнымі плянамі, замест прадмета “Чалавек. Грамадзтва. Дзяржава” ўводзіцца “Грамадазнаўства”.

Замежная мова ў агульнаадукацыйных школах будзе весьціся ад 3 клясы — дзьве гадзіны на тыдзень. У гімназіях і ліцэях на гэты прадмет выдзелена чатыры гадзіны на тыдзень.

Скасоўваецца прадмет “Сусьветная мастацкая культура”, а “Музыка і сьпевы” будзе выкладацца толькі ў пачатковай школе.

Інтэграваны курс “Гісторыя” ўводзіцца замест прадметаў “Сусьветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”.

У новай праграме захаваны прадмет “Чарчэньне”.

Павялічваецца колькасьць гадзінаў на факультатыўныя заняткі. Пры гэтым з 1 па 8 клясы факультатывы не павінны праводзіцца па суботах. Факультатыў арганізуецца пры наяўнасьці трох чалавек у сельскай школе і пяці — у гарадзкой.

***

У Беларусі налічваецца 3 740 школ.

1 верасьня ў Менску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Яна будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы №2. Паводле намесьніка міністра адукацыі Казіміра Фарыно, у беларускамоўных школах і клясах вучацца каля 27% школьнікаў.

Вяртаньне да школьнай формы

Міністэрства адукацыі рэкамэндуе ўвесьці для вучняў 1-11 клясы ўсіх тыпаў адукацыйных школаў “нашэньне адзеньня дзелавога стылю”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG