У сувязі з пераходам на 11-гадовую адукацыю школьныя настаўнікі апынуліся ў няпростай сытуацыі: па якіх падручніках будуць выкладаць ў выпускных клясах базавай і сярэдняй школы? Дырэктар Нацыянальнага інстытуту адукацыі Міністэрства адукацыі Генадзь Пальчык паведаміў:
“Мы спрабуем вырашыць усе пытаньні. Да прыкладу, каляндарна-тэматычнае плянаваньне, якое мы разьмясьцілі на сайце інстытуту, дазваляе скаардынаваць усе падручнікі, якія будуць выкарыстоўвацца ў новым навучальным годзе. Кожны дзень каля 5 тысяч чалавек наведвае наш сайт, і мы бачым, што яны скачваюць інфармацыю каляндарна-тэматычнага плянаваньня. Мы дадалі неабходную інфармацыю для школьных бібліятэкараў, якім трэба ведаць, што неабходна на кожную клясу і таксама разьмясьцілі на сайце і апублікавалі ў “Настаўніцкай газеце”.