Усяго, паводле нарматыўных дакумэнтаў, на два блёкі АЭС плянуецца працаўладкаваць больш за дзьве тысячы спэцыялістаў.
Для ўводу толькі першага блёку атамнай электрастанцыі неабходна набраць 1 200 чалавек. Такіх спэцыялістаў у Беларусі сёньня няма, таму, як расказаў на прэсавай канфэрэнцыі старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч, з новага навучальнага году ў Беларускім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце дзьве сотні студэнтаў пачнуць навучаньне ў галіне ядзернай энэргетыкі:
“Барыс Міхайлавіч Хрусталёў, рэктар БНТУ, сказаў, што адзін з самых высокіх конкурсаў быў на дзьве спэцыяльнасьці, якія яны адкрылі ў гэтым годзе па будаўніцтве і эксплюатацыі атамнай станцыі. Гэта яшчэ раз падкрэсьлівае канкрэтны інтарэс і жаданьне працаваць у гэтай пэрспэктыўнай галіне. Гэта першае. Па-другое, калі дзесьці паўгода таму наша дэлегацыя была ў МАГАТЭ, закраналі гэтае пытаньне ў гутарках з кіраўніцтвам арганізацыі, то дасягнулі прынцыповай дамоўленасьці – МАГАТЭ гатовае дапамагаць ня толькі ў справе стажыроўкі нашых адмыслоўцаў, але гатовае накіраваць у Беларусь невялікую брыгаду сур'ёзных спэцыялістаў, якія рыхтавалі б выкладчыкаў для падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, якія будуць задзейнічаны ў галіне будаўніцтва і эксплюатацыі атамнай станцыі”.
У 2014 годзе, не пазьней як за два гады да ўводу станцыі ў эксплюатацыю ў 2016 годзе, павінен быць набраны ўвесь пэрсанал АЭС. Таму спэцыялістаў будуць рыхтаваць ня гуртам, а так званым “апераджальным наборам”, калі на розных этапах будаўніцтва будзе вызначацца, у якіх яшчэ спэцыялістах мае патрэбу АЭС.
А вось кіраўнічы склад будзе падбірацца паводле досьведу працы ў гэтай галіне. Адзін з супрацоўнікаў дырэкцыі будаўніцтва АЭС, Уладзімер Петрушкевіч напярэдадні паведаміў, што на адказныя пасады першага блёку АЭС плянуецца запрасіць каля 80 спэцыялістаў з-за мяжы. Паводле Петрушкевіча, 18 жніўня прызначаны галоўны інжынэр беларускай АЭС. Пры гэтым ён не назваў прозьвішча спэцыяліста, толькі ўдакладніў, што ягоны стаж працы на атамных станцыях у Расеі складае 25 гадоў. Беларускі прадстаўнік паабяцаў, што найбліжэйшым часам галоўны інжынэр зьявіцца перад журналістамі.
А да 1 верасьня на стол да Аляксандра Лукашэнкі лягуць дадзеныя па трох пляцоўках у Магілёўскай і Гарадзенскай абласьцях, вызначаных пад будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Паводле Міхаіла Мясьніковіча, ніводная зь іх ня мае абмежаваньняў для будаўнічых работаў. Гэтаксама ў верасьні будзе прынятае “палітычнае рашэньне” адносна пастаўшчыкоў абсталяваньня. Пакуль у сьпісе ў кандыдатаў чатыры прэтэндэнты: франка-нямецкая “AREVA”, япона-амэрыканская “Westinghouse-Toshiba”, расейская карпарацыя “Росатом” і кітайская Гуандунская ядзерна-энэргетычная кампанія.
Як расказаў намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк, на пачатку жніўня Міністэрства энэргетыкі атрымала адказы, паводле якіх можна ўскосна вызначыць прыярытэты беларускага боку.
“AREVA” гатовая да сумеснай працы, аднак гэтая кампанія спэцыялізуецца на пабудове звышмагутных энэргаблёкаў, а пад беларускую АЭС закладаюцца сьціплейшыя паказьнікі. “Westinghouse-Toshiba” таксама дала станоўчы адказ, але пры ўмове падпісаньня міжурадавага пагадненьня пра мірнае выкарыстаньне атамнай энэргетыкі. А гэтая працэдура, паводле словаў Міхадзюка, можа расьцягнуцца на некалькі гадоў. Самыя прывабныя ўмовы – у “Росатома”: расейцы ня толькі абяцаюць здаць аб'ект “пад ключ”, але і прапануюць варыянты фінансаваньня. Кітайская ядзерна-энэргетычная кампанія таксама не выключае магчымасьці крэдытаваньня працаў на АЭС. Эўрапейцы і амэрыканцы такіх умоваў не акрэсьліваюць.
Як лічыць кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч, прыярытэт у выніку будзе аддадзены таму, хто забясьпечыць стратэгічныя ўмовы - паўнавартасны ўдзел у праекце беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый.
Будаўніцтва АЭС будуць весьці ў адпаведнасьці з падпісаным 30 ліпеня законам “Аб выкарыстаньні атамнай энэргіі”. Вось што кажа намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк:
“У законе абгавораныя асноўныя прынцыпы забесьпячэньня ядзерных адкідаў, іх улік, фізычная абарона і кантроль за перавозкай. Трэба сказаць, што сховішчы ядзерных адкідаў ёсьць практычна ў кожнай дзяржаве, таму што радыеактыўныя рэчы ўжываюцца ня толькі ў галіне ядзернай энэргетыкі, але і ў мэдыцыне, у прамысловасьці, у іншых галінах эканомікі. І натуральна, што там, дзе яны ўжываюцца, ёсьць і адкіды. Таму, канечне, што тычыцца атамнай электрастанцыі, ёсьць вызначаныя праектам сховішчы, яны будуць будавацца ў адпаведнасьці зь міжнароднымі патрабаваньнямі гарантаваньня бясьпекі. І ў адпаведнасьці з нашым законам будзе забясьпечаная іх эксплюатацыя, а таксама ўлік і кантроль. Што тычыцца вывазу ядзерных адкідаў з краіны паходжаньня, то гэта ўсё прадмет перамоваў з будучым прэтэндэнтам на будаўніцтва атамнай станцыі”.
Шэраг экспэртаў называюць памылковым палітычнае рашэньне кіраўніцтва краіны будаваць у Беларусі атамную электрастанцыю. Яны нагадаваюць пра "чарнобыльскі сындром", а таксама кажуць, што АЭС ня вырашыць энэргетычных праблемаў, бо дазволіць кампэнсаваць толькі чацьвёртую частку аб'ёму прыроднага газу, які штогод спажывае краіна. Пры гэтым у будаўніцтва АЭС, паводле папярэдніх падлікаў, толькі на пачатковым этапе трэба ўкласьці ад 5 да 10 мільярдаў даляраў.