Першыя этапы выбарчай кампаніі ў Беларусі многія праваабаронцы, якія вядуць назіраньне за выбарамі, ацэньваюць крытычна. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч адзначыў, што прысутнасьць у складзе выбарчых камісій толькі 0,07% прадстаўнікоў дэмакратычных сіл — нават меншая, чым на былых парлямэнцкіх выбарах, якія ў дэмакратычным сьвеце не былі прызнаныя справядлівымі. Да гэтага праваабаронца дадае, што большасьць сяброў камісій — тыя самыя людзі, якія праводзілі выбары 2004 году.
Паводле спадара Стэфановіча, пры фармаваньні камісій, якія будуць лічыць галасы, зноў дамінаваў вытворчы прынцып. Паседжаньні выканкамаў, на якіх прызначаліся сябры камісій, не былі празрыстымі, а прадстаўнікоў апазыцыі не ўключалі ў камісіі беспадстаўна:
“У выніку камісіі сфармаваныя без уліку інтарэсаў апазыцыі, і гэта не стварае гарантыі іх незалежнасьці ад органаў, якія іх сфармавалі”, — мяркуе Валянцін Стэфановіч.
Віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі параўнаў убачанае на беларускіх выбарах з уражаньнямі ад выбараў у іншых “праблемных” краінах:
“Мой досьвед назіраньня ў краінах, дзе на выбарах было шмат падводных камянёў — гэта Кіргізія, Азэрбайджан, Украіна, — падказвае: наяўнасьць прадстаўніка апазыцыі ў выбарчай камісіі не ўплывае на канчатковы вынік. Гэта ўплывае толькі на большую інфармаванасьць, і такім чынам можна зрабіць больш празрыстым выбарчы працэс. Але нават на гэтую маленькую саступку грамадзкасьці ўлада ў Беларусі не пайшла”.
Паводле Алеся Бяляцкага, “выбарчую кампанію можна было б ужо завяршыць”, бо сапраўдныя выбары пры такіх умовах правесьці немагчыма.
Паводле старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту Алега Гулака, канчатковыя высновы рабіць рана, але пэўныя тэндэнцыі засмучаюць. Ціск на вылучэнцаў ад дэмакратычных сіл у камісіі і ў кандыдаты на дэпутацтва падрывае давер да абяцаньняў улады правесьці выбары чэсна, мяркуе Алег Гулак. Старшыня БХК паведаміў, што яшчэ да фармаваньня камісій ва ўладзе зьявіліся іх сьпісы, якія потым амаль цалкам супалі з канчатковым складам. “Спадзяюся, не існуе такіх жа сьпісаў дэпутатаў”, — сказаў Алег Гулак. Паводле праваабаронцы, мясцовыя ўлады шырока ўжываюць адміністрацыйны рэсурс для схаванай агітацыі за сваіх прадстаўнікоў, якія пайшлі на выбары:
“Цікава назіраць, як дзейныя дэпутаты, якія чатыры гады маўчалі, раптам пачалі друкаваць у дзяржаўных мэдыях свае справаздачы. Гэтаксама рэзка павялічылася колькасьць станоўчых публікацый пра дасягненьні чыноўнікаў ды прадстаўнікоў гаспадарак, якія вырашылі пайсьці ў дэпутаты. Такая агітацыя куды больш актыўная, чым 4 гады таму”.
Алег Гулак нагадаў, што пакуль агітацыя забароненая законам. Паводле праваабаронцы, прыкметы датэрміновай схаванай агітацыі заўважаныя і з боку прадстаўнікоў дэмакратычных сіл, але “ў непараўнальна меншым памеры”.
Праваабаронцы віталі вызваленьне з турмы экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна. Паводле назіральнікаў, выхад на волю палітвязьняў сапраўды можа зьмяніць атмасфэру страху, якая ў апошнія гады пануе падчас выбарчых кампаніяў у Беларусі.
“Людзі павінны ўсьведамляць, што за тое, што яны робяць падчас выбараў, за выказваньне сваіх думак у іх ня ўзьнікне праблемаў. Пакуль да іх ня вернецца адчуваньне нармальнай свабоды і ня зьнікне страх, датуль немагчымы нармальныя выбары”, — мяркуе Алег Гулак.