На дыстанцыі дзьве тысячы мэтраў двухразовая алімпійская чэмпіёнка, срэбраная прызэрка Гульняў 2004 году ў Афінах Кацярына Карстэн фінішавала трэцяй. Такі самы вынік паказаў і дуэт вясьлярак у складзе Натальлі Гелах і Юліі Бічык. Крыху разбавіла перабор бронзы штурхальніца ядра Натальля Міхневіч – яна была другой у сваёй дысцыпліне. Ейная сяброўка па камандзе Надзея Астапчук замацавалася на трэцім месцы. Пасьля сёньняшніх вынікаў шанцы на значны залаты арсэнал беларускай алімпійскай зборнай пераходзяць у шэраг прывідных.
Увага беларускіх заўзятараў сёньня была прыкаваная да акадэмічнага веславаньня. Прыхільнікі спартовага таленту Кацярыны Карстэн небеспадстаўна спадзяваліся, што праз тыдзень пасьля пачатку Алімпійскіх гульняў скарбонка нацыянальнай каманды нарэшце папоўніцца залатым мэдалём. Аднак ужо на старце Карстэн адпусьціла супэрніц з Баўгарыі і ЗША і фінішавала на нязвыклай для сябе трэцяй алімпійскай пазыцыі. Бронзавы посьпех Карстэн падзялілі і ўдзельніцы беларускай “двойкі” аднавёсельніц. Праўда, літаральна да апошніх мэтраў Натальля Гелах і Юлія Бічык ішлі на другое месца, у выніку папросту аддаўшы срэбра кітайскаму экіпажу.
Сёньня па інэрцыі золата чакалі ад штурхальніц ядра. Аднак алімпійская чэмпіёнка Алімпіяды-2000 Яніна Карольчык з 18 вынікам ня трапіла ў фінал спаборніцтваў і дачасна выбыла з барацьбы. У фінальнай стадыі засталіся Натальля Міхневіч і Надзея Астапчук. Да апошняга яны супрацьстаялі новазэляндзкай спартоўцы, але першае месца ад другога аддзялілі амаль трыццаць сантымэтраў. Такім чынам, на рахунку беларусаў на гэты момант 2 срэбныя і 6 бронзавых узнагародаў.
Славутая беларуская лёгкаатлетка, рэкардсмэнка Эўропы і сьвету Марыя Іткіна лічыць, што пэкінская Алімпіяда радыкальна зьмяніла расстаноўку сілаў ва ўсясьветным спорце. На авансцэну паступова выходзяць азіяцкія спартоўцы, тады як эўрапейцы, якія працяглы час дамінавалі ў сьвеце, імкліва страчваюць высокія пазыцыі. Беларусы тут – не выключэньне:
“Эўропа даўно ўжо панікла, таму што Азія проста насядае. Паглядзіце, зьўляюцца мэдалі ў Віетнаму, Тайлянду. Азія настолькі наяжджае, перасьледуе Эўропу, што Старому сьвету ня так лёгка даюцца перамогі. То бок вельмі магутная, моцная аўра ў Азіі. Асабліва што тычыцца Кітаю. Паглядзіце, што ён вырабляе ў плаваньні! Нават Расеі за імі ўжо не відаць, а колькі ў Расеі раней было і чэмпіёнаў, і прызэраў. Дый для Беларусі, на вялікі жаль, тое ж плаваньне на пустым месцы прайшло. Былі спадзяваньні на Герасіменю, але яна нічога не магла зрабіць, бо была настолькі магутная канкурэнцыя з боку Кітаю і Амэрыкі, што выступіла яна сьціпла”.
Дарэчы, сама 34-разовая чэмпіёнка Савецкага Саюзу Марыя Іткіна ў свой час так і ня стала прызэркай Алімпійскіх гульняў. Тройчы на Алімпіядах была чацьвертай, крыху не дацягваючы да п’едэсталу. Таму, на думку атлеткі, штосьці прагназаваць падчас Алімпіяды амаль немагчыма:
“Дзеля справядлівасьці, ёсьць і такія краіны, якія праяўляюць сябе ў тых відах, ад якіх ня вельмі чаго і чакалі. Згадайце, як прайшло штурханьне ядра ў мужчынаў. Я, напрыклад, не спадзявалася, што Андрэй Міхневіч трапіць у тройку, а ён трапіў. А перамог паляк. Алімпіяда – гэта такія непрадказальныя спаборніцтвы, дзе нечаканасьць зьяўляецца кожную хвіліну”.
Сёньня тры камплекты ўзнагародаў разыгрываліся на алімпійскім вэлядроме. Вялікія спадзяваньні ўскладаліся на чэмпіёна сьвету ў групавой трэкавай гонцы беларуса Васіля Кірыенку. Цягам усёй дыстанцыі Кірыенка прэтэндаваў на алімпійскую ўзнагароду, аднак у выніку па ачковых паказьніках адкаціўся на пятае месца.
У кіданьні дыска Дзьмітры Сівакоў спыніў выступы з 15 месцам у кваліфікацыі, не прайшоўшы ў фінал.
Няўдала выступілі беларускія "хадакі" на дыстанцыі 20 кілямэтраў – іхныя месцы ў трэцім і пятым дзясятках.
Пасяліла пэўныя надзеі алімпійская чэмпіёнка Афінаў Юлія Несьцярэнка – у сваёй кароннай дыстанцыі на 100 мэтраў яна трапіла ў паўфінал і працягне змаганьне ў нядзелю. Таксама ў нядзелю ўпершыню на Гульнях у фінальным заплыве выступіць прадстаўніца Беларусі – паказаўшы восьмы вынік у кваліфікацыі, Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем. Паспрачаецца ў фінальнай стадыі, але ўжо ў аўторак, і беларускі прадстаўнік у скачках на батуце Мікалай Казак.