Яны, кажа сп. Няроўны, перашкаджаюць працы кампаніі па зборы подпісаў за ягонае вылучэньне на кандыдата ў дэпутаты:
“Прыйшоў міліцыянт, з рознымі пытаньнямі стаў зьвяртацца да суседзяў: ці п’е Няроўны гарэлку, ці сварыцца ён з жонкай. Таксама прыходзілі з прыкладна такімі пытаньнямі да сябра маёй ініцыятыўнай групы сп. Кудраўцава і сп. Гердзія”.
Да гэтага Сяржука Няроўнага выклікалі ў міліцыю, каб дазнацца, дзе ён быў падчас выбуху ў ноч з 3 на 4 ліпеня.
Пракуратура перанакіравала скаргу ў Крычаўскі РАУС. Адказу пакуль няма.
Тым часам дэпартамэнт фінансавых расьследаваньняў Дзяржкантролю запатрабаваў у рэдактара незалежнага тыднёвіка справаздачу аб маёмасьці і даходах, хоць раней у падатковай інспэкцыі яму паведамлялі, што гэта непатрэбна.