Як паведамляе агенцтва БелаПАН, Аляксей Бягун зь Міністэрства ўнутраных спраў сказаў, што карту будуць выдаваць тым асобам, якія маюць "гістарычнае мінулае", зьвязанае зь Беларусьсю, а таксама актыўна супрацоўнічаюць з краінай.
Ужо падрыхтаваны праект закону аб суайчыньніках за мяжою. Але ворган, які зоймецца выдаваньнем „Карты беларуса”, яшчэ ня вызначаны.
Паводле Бегуна, увядзеньне „Карты беларуса” можа дапамагчы і ў вырашэньні дэмаграфічных праблемаў у краіне.
У мінулым годзе Польшча ўвяла гэтак званую „Карту паляка” для суродзічаў, якія пражываюць на тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.