Хлопца падазраюць у махлярстве. Арцём лічыць, што крымінальную справу супраць яго завялі з мэтай рэальнага пазбаўленьня волі апазыцыянэра, які пакараны абмежаваньнем волі ў так званай “справе 14-ці”. Арцём можа папоўніць сьпіс палітвязьняў, якія адбываюць пакараньні ў турмах.
Арцём Дубскі паведаміў, што яму шмат чаго незразумела ў крымінальнай справе, якую распачалі асіповіцкія міліцыянты паводле махлярства. 1 жніўня яго выклікалі сьледчыя на допыт і адразу пасьля гэтага на 72 гадзіны накіравалі ў ізалятар. Але пасьля прыезду адвакаткі Арцёма Сьвятланы Гарбаток хлопца выпусьцілі раней пазначанага тэрміну.
Арцём распавёў, што ў крымінальнай справе ёсьць пацярпелая жанчына, якая зьвярнулася ў міліцыю пасьля таго, як на яе рахунку за мабільны тэлефон зьявілася пазыка больш за 5 мільёнаў рублёў. Жанчына казала, што згубіла sim-картку ад свайго тэлефона яшчэ ў траўні. Празь месяц кампанія “Velcom” запатрабавала, каб яна заплаціла грошы.
Арцём апавёў, што ягоны знаёмы браў у яго тэлефон на адзін дзень. Менавіта ў гэты дзень праз мабільны тэлефон, у які некалькі разоў ставілася згубленая жанчынай sim-картка, быў зроблены выхад у інтэрнэт на 3 гадзіны.
Сьледчыя забралі кампутар у пастара Эрнэста Сабілы, бо, паводле іх меркаваньняў, выкарыстоўваўся менавіта гэты кампутар.
Гаворыць Арцём Дубскі:
“Для мяне вельмі дзіўнымі падаюцца некалькі фактаў.Напрыклад, тое, што “Velcom”, які вельмі добра можа лічыць свае грошы і звычайна блякуе сваіх абанэнтаў, калі мінус дзьве ці тры тысячы рублёў, не зрабіў гэтага пры такім велізарным мінусе на рахунку. Па-другое, чаму тую ж sim-картку, якую страцілі яшчэ ў красавіку, толькі цяпер пачалі шукаць і толькі цяпер знайшлі чалавека. Тэхнічна гэта было вельмі проста зрабіць”.
Цікава, што хлопец, які ў той дзень быў з тэлефонам Арцёма, праходзіць у справе як сьведка.
Арцём лічыць, што ў справе занадта шмат пытаньняў. Ён ня выключае, што яе завялі толькі з адной мэтай: зьмяніць абмежаваньне волі на турэмнае зьняволеньне.
Арцём даў падпіску пра нявыезд. Калі яго прызнаюць вінаватым, то маладафронтавец як Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч і Аляксандр Казулін апынецца за турэмнымі кратамі.
Аляксандар Казулін на гэтым тыдні заявіў, што, калі яго нават папросяць, то ён ня выйдзе з турмы пакуль ня выйдуць Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч.
Маці Андрэя Кіма і жонка Сяргея Парсюкевіча зьехалі на кароткачасовы адпачынак.
Вячаслаў Сіўчык паведаміў, што прадпрымальнікі аказваюць дапамогу сям’і Сяргея Парсюкевіча.
“Прадпрымальніцкі рух падтрымлівае Сяргея і ягоную сям’ю. Індывідуальныя прадпрымальнікі па рынках зьбіраюць грошы. Пэрыядычна мы перадаем Натальлі. Праўда, на вялікі жаль, сумы дробныя, але ж гэта робіцца ўвесь час.
Натуральна, мы за тое, каб Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч як мага хутчэй выйшлі на свабоду, бо яны сядзяць за ўсіх прадпрымальнікаў”.
6 жніўня выканаўца абавязкаў амбасадара ЗША Джонатан Мур падкрэсьліў падчас прэсавай канфэрэнцыі, што пытаньне вызваленьня палітвязьняў зь беларускіх турмаў дагэтуль прыярытэтнае ў справе нармалізацыі адносінаў паміж краінамі.