CPJ “накіраваў ліст прэзыдэнту Лукашэнку ў чэрвені, дзе заклікае яго адмовіцца ад намеру падпісаць закон”, - гаворыцца ў паведамленьні гэтай арганізацыі.
“Беларусь цяпер імкнецца абмяжоўваць публікацыі ў інтэрнэце”, - гаворыць дырэктар CPJ Робэрт Махоні. “Мы заклікаем прэзыдэнта Лукашэнку зноў вярнуцца да разгляду гэтага новага рэпрэсіўнага закону”.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы закон пра СМІ 4 жніўня.
Паводле юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, закон носіць рэпрэсіўны характар.
Спадар Бастунец пералічвае некаторыя палажэньні: патрабаваньне перарэгістрацыі СМІ нават пры зьмене юрыдычнага адрасу; закрыцьцё СМІ магчымае нават пасьля аднаго парушэньня паводле патрабаваньня Мініфармацыі ці пракуратуры; інтэрнэт-рэсурсы прыраўненыя да СМІ.