Найбуйнейшы турэцкі апэратар сотавай сувязі набывае 80% акцый, 20% застаюцца беларускаму боку. Дамова аб гэтым была падпісаная ў Менску 29 ліпеня ва ўрадзе Беларусі.
Паводле афіцыйных крыніц, аплата будзе праводзіцца ў тры этапы: 300 мільёнаў даляраў будзе заплачана ў дзень заканчэньня ўгоды, гэта значыць праз трыццаць дзён з дня падпісаньня дамовы, а дадатковыя плацяжы па 100 мільёнаў даляраў будуць рэалізаваныя 31 сьнежня 2009 і 2010 гг. Яшчэ адна выплата ў 100 мільёнаў даляраў будзе рэалізаваная пасьля атрыманьня кампаніяй “БеСТ” станоўчага гадавога даходу. Акрамя таго, паводле старшыні дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэту Мікалая Азаматава, “Turkcell” мае намер дадаткова інвэставаць 400 мільёнаў даляраў у разьвіцьцё сеткі.
“Мы прыйшлі ў Беларусь для таго, каб інвэставаць... Мы хацелі б зрабіць з “БеСТ”у адну з найлепшых кампаній сьвету”, сказаў генэральны дырэктар кампаніі “Turkcell” Мэхмэт Сюрая Джыліў.
“Turkcell” зьяўляецца вядучым GSM-апэратарам Турэччыны, дзе налічвае 35 мільёнаў абанэнтаў і займае 57% рынку. Кампанія мае долю ў апэратарах мабільнай сувязі ў Азэрбайджане, Грузіі, Казахстане, Малдове, Украіне і на поўначы Кіпру.