Ірына Вештарт сёньня ледзь трымаецца на нагах. Зь яе слоў, вярнуўшыся каля 17 гадзін дамоў, знайшла ў дзьвярах улётку, у якой па расейску напісана, што апазыцыянэрка з партыі Казуліна хоча стаць дэпутатам і дзеля гэтага патрабуе фінансавай дапамогі.
Ва ўлётцы пададзены яе дакладны адрас і тэлефоны, калі нехта наважыцца дапамагчы фінансава.
Другая правакацыя: амаль паўдня не змаўкае мабільны тэлефон. Невядомы зьмясьціў на інтым-сайце аб’яву з мабільным тэлефонам (нумар Ірыны Вештарт), у якой прапануюцца сэкс-паслугі. Дадзеныя: рост, вага і іншае, са слоў Вештарт, яўна маладой асобы.
Ірына Вештарт зьвярнулася з заявай у пракуратуру раёна.
Нагадаю, што за апошнія тры дні спадарыні Вештарт вымазалі чорнай фарбай дзьверы, зламалі замок і пабілі вокны ў кватэры. Міліцыя дагэтуль нікога не затрымала.
Спадарыня Вештарт ужо ў пэнсійным веку, жыве адна, тройчы была дэпутатам мяцовага Савету, а таксама ў 2004 годзе брала ўдзел у якасьці кандыдата на выбарах у Вярхоўны Савет Беларусі.
Нагадаем, з падобным спосабам маральнага ціску раней сутыкаліся ў 2007 годзе Іна Кулей, а ў 2006 - Мечыслаў Грыб, чый тэлефонны нумар быў зьмешчаны ў аб’яве, якая рэклямавала арэнду памяшканьняў для інтымных паслугаў. Палітык заяўляў, што гэта ня толькі нанесла яму маральныя страты, але й перашкаджала карыстацца тэлефонам.