У шыбы, паводле словаў Ірыны Вештарт, патрапілі два невялікія камяні. Гаспадыня кватэры ўпэўнена, што гэта рабілася некім мэтанакіравана, паколькі яе кватэра знаходзіцца на трэцім паверху дзевяціпавярховага дома й выпадкова сярод ночы туды ніхто камянёў ня кідае.
23 ліпеня невядомыя сапсавалі Ірыны Вештарт замок у дзьвярах, а днём раней - размалявалі чорнай фарбай уваходныя дзьверы. Спадарыня Вештард лічыць, што яе хочуць запалохаць, каб яна адмовілася ад удзелу ў выбарчай кампаніі.
Ірына Распавяла, што міліцыянтам, якія прыехалі ўначы, яна заявіла, што ніхто і ніякім чынам не прымусіць яе адмовіцца ад удзелу ў выбарчай кампаніі.