Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт у Беларусі будзе свабодны?


Усевалад Янчэўскі, начальнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня адміністрацыі прэзыдэнта, сказаў у інтэрвію БелаПАН, што „ні пра якую барацьбу з іншадумствам, з крытычнымі заўвагамі, са свабодным выказваньнем думак у Інтэрнэце гаворкі няма”.

Галоўны ідэоляг Рэспублікі Беларусь сьцьвердзіў, што „ўлада заўсёды зыходзіла з таго, што людзі павінны мець доступ да самай рознай інфармацыі”. „Натуральна, апроч заведамай хлусьні і паклёпу” — удакладніў ён.

Паводле Янчэўскага, „усе размовы і чуткі” наконт абмежаваньняў у Інтэрнэце сыходзяць „ад тых людзей, якія жадаюць хоць лішні раз кінуць цень на нашу краіну”.

„Ніякіх спэцыяльных плянаў наконт рэгуляваньня Інтэрнэту няма” — запэўніў Янчэўскі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG