Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Глеб будзе гуляць за "Барсэлёну"


27-гадовы капітан нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Аляксандар Глеб пераходзіць з ангельскага "Арсэналу" у гішпанскую "Барсэлёну".


Як паведамляецца на афіцыйным сайце "Барсэлёны", Глеб цяпер праходзіць мэдычны агляд і ўжо сёньня ўвечары мае быць афіцыйна прэзэнтаваны, як новы гулец клюбу.

Апошнія тры сэзоны Глеб выступаў за лёнданскі "Арсэнал", дзе ягоным найвялікшым посьпехам быў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў у 2006 годзе, калі ангельскі клюб саступіў менавіта "Барсэлёне" зь лікам 1-2.

Кошт пераходу беларускага гульца на афіцыйных сайтах не агучваецца, але ў ангельскай і гішпанскай прэсе называлася лічба каля 12 мільёнаў брытанскіх фунтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG