Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: у камісіі ўключана 6 кандыдатаў ад АДС


Сёньня прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сілаў на Берасьцейшчыне мелі магчымасьць прысутнічаць на сумесным паседжаньні аблвыканкаму й прэзыдыюму абласнога савету дэпутатаў, дзе разглядалася пытаньне аб фармаваньні акруговых выбарчых камісіяў.


Пасьля паседжаньня старшыня Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі паведаміў:

“Паседжаньне прайшло вельмі хутка. Праект рашэньня быў загадзя падрыхтаваны. Таму фактычна не было абмеркаваньня кандыдатур. І ў выніку з 26 прадстаўнікоў абласной кааліцыі АДС, якія былі вылучаны ад партый і грамадзкага аб'яднаньня БНФ “Адраджэньне”, было ўключана 6 кандыдатаў. Пісьмовага пацьверджаньня пакуль не атрымалі, але вусна нас запэўнілі, што ў выбарчыя камісіі ўключаныя: ад БСДП (Грамада) — 1 прадстаўнік; ад ПКБ — 1; ад БНФ — 2; ад АГП — 2”.

Усяго ў вобласьці 16 выбарчых акругаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG