Прадпрымальнік Мікалай Чарнавус — у сьпісе прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Яго вылучыла грамадзкае аб’яднаньне “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. Разьлічвае балятавацца ў Баранавіцкай-Заходняй акрузе № 5. Актывіст цьвердзіць, што за такія намеры ўлада пачала перасьлед — цяпер Чарнавуса пазбаўляюць выдзеленага раней зямельнага ўчастка для будаўніцтва кавярні:
“Я тры гады розныя паперы зьбіраў, грошы заплаціў. Праектна-каштарысную працу робіць “Белжылпраект”, што пры міністэрстве жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Аднак замінае ўладзе, што Чарнавус вырашыў удзельнічаць у выбарах”.
Са словаў Мікалая Чарнавуса, рашэньне баранавіцкай улады адабраць у яго зямельны ўчастак ён абскарджвае цяпер у Берасьцейскім аблвыканкаме.
Сёньня спадар Мікалай змушаны быў заплаціць чарговы штраф.
“Санітарная служба склала пратакол паводле таго, што на рыдлёвачках, якія выраблены ў суседнім Кобрыне, не было этыкеткі. Аштрафавалі на 175 тысяч рублёў. Прасіўся я, прасіўся: “Дайце хаця б да выбараў дажыць”. Не! Загадалі плаціць”.
На Магілёўшчыне 28 прэтэндэнтаў ад апазыцыйных палітычных і грамадзкіх арганізацыяў зьбіраюцца змагацца за месцы ў Палаце прадстаўнікоў. У выбарчым штабе магілёўскай кааліцыі дэмакратычных сілаў прагназуюць: ня ўсе прэтэндэнты будуць зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты. Асноўная прычына — ціск з боку адміністрацыяў прадпрыемстваў ды навучальных устаноў, дзе працуюць альбо вучацца прэтэндэнты.
Кіраўнік штабу Юры Новікаў адзначае:
“Сярод гэтых людзей ёсьць студэнты, якія працуюць настаўнікамі, выкладчыкамі ў вышэйшых навучальных установах, ёсьць людзі, якія працуюць на дзяржаўных прадпрыемствах. Таму ня выключана, што на іх будзе рабіцца ціск, і, магчыма, яны будуць вымушаныя зьняць свае кандыдатуры”.
Актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікалай Расюк спадзяецца атрымаць пасьведчаньне кандыдата ў дэпутаты ад працоўнага калектыву будаўнічага трэста № 17. Ён прызнае, што зрабіць гэта будзе няпроста:
“Мяне стараюцца ізаляваць ад калектыву. Вывелі з брыгады патроху. І думаю, што калі будуць рыхтавацца пратаколы сходаў па вылучэньні кандыдатаў, я проста апынуся за бортам. Мяне там ня будзе”.
Паводле Мікалая Расюка, ціск з боку адміністрацыі прадпрыемства пачаўся ў чэрвені пасьля калектыўнай скаргі будаўнікоў у адміністрацыю прэзыдэнта. У лісьце яны скардзіліся на свае праблемы. Начальства палічыла Мікалая Расюка ініцыятарам напісаньня скаргі.
Пра свае беды вылучэнцы апазыцыі інфармуюць выбарчы штаб Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Зь іхнімі скаргамі знаёміўся наш карэспандэнт Уладзімер Глод.
Патэнцыйнаму кандыдату ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Віцебскай сельскай акрузе са сьпісу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў, сябру Партыі БНФ Леаніду Аўтухову не працягнулі службовы кантракт. Як ён лічыць, з-за ягонай палітычнай актыўнасьці наагул і з-за намеру балятавацца ў парлямэнтары.
Тады спадар Аўтухоў зьвярнуўся па дапамогу да дзейнага дэпутата Палаты Валерыя Лектарава:
“Я падрыхтаваў да яго тры пытаньні. І пры сустрэчы зьвярнуўся да яго па-беларуску, на дзяржаўнай мове. А ён мне адказвае: я — расеец, і беларускай мовы ня ведаю.
І тады я зьвярнуўся ў пракуратуру, каб супраць дэпутата ўзбудзілі крымінальную справу. Бо мяне гэта абражае — столькі гадоў есьці наш беларускі хлеб і ня ведаць беларускай мовы! Пракуратура адмовіла. А з таго дня прэсінг на мяне стаў яшчэ больш актыўны. Я накіраваў скаргу ў Віцебскі абласны суд. Мне паведамілі, што паседжаньне адбудзецца дзён праз 10”.
Валеры Лектараў, якому цяпер 61 год, сапраўды нарадзіўся на Алтаі. Але ён скончыў Віцебскі мэдычны інстытут яшчэ ў 1970 годзе. З таго часу жыве і працуе ў Беларусі, а ў парлямэнце — без перапынку яшчэ з 1995 году.
Першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка падсумоўвае:
“Ужо сёньня ёсьць усе падставы заяўляць, што выбарчая кампанія, якую плянуюць улады, ня можа быць прызнаная свабоднай, справядлівай і адпаведнай самым мінімальным крытэрам АБСЭ, калі ня будуць спыненыя факты любога перасьледу, калі ня будуць людзі вернутыя на працу, калі ня будуць скасаваныя крымінальныя і адміністратыўныя выракі, вынесеныя па палітычных прычынах”.
Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік кажа, што ў Цэнтральную выбарчую камісію зваротаў падобнага кшталту яшчэ не было:
“Выбарчая кампанія толькі стартавала. Ідзе вылучэньне кандыдатаў у склад акруговых выбарчых камісіяў. І пакуль што ніякіх скаргаў з боку суб’ектаў выбарчага працэсу ў Цэнтральную выбарчую камісію не паступала”.