Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка: “У прэзыдэнты вылучым таго, хто мае глыбокія “фронтаўскія” карані”


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з намесьнікам старшыні Партыі БНФ Вінцуком Вячоркам

Прачытаць можна тут

Вінцук Вячорка нарадзіўся 7 ліпеня 1961 году.

У 1983 годзе скончыў філялягічны факультэт БДУ, у 1986-м асьпірантуру пры Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. З 1986-га выкладаў у Менскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (цяпер Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт). З 1990-га працаваў выкладчыкам у Беларускім гуманітарным ліцэі. Намесьнік галоўнага рэдактара часопісу “Спадчына”.

Быў адным з заснавальнікаў “Майстроўні” (1979-1984 ), ініцыятараў стварэньня “Талакі” (1986-1989), з кастрычніка 1988-га быў сябрам аргкамітэту Беларускага народнага фронту за перабудову “Адраджэньне”. Намесьнік старшыні БНФ (1995-1999, 2007 – г.ч.), з 1999-га па 2007-ы – старшыня БНФ “Адраджэньне” і партыі БНФ (pbnf.org).

Неаднаразова арыштоўваўся і быў асуджаны за ўдзел у масавых акцыях.

Адзін з аўтараў збору правілаў “Беларускі клясычны правапіс” (2005). Аўтар кнігі “Пра герб і сьцяг” (1993), разам зь Пётром Садоўскім укладальнік “Чытанкі для дзіцячага сада” (1990).
У інтэрвію Радыё Свабода Вінцук Вячорка сказаў: “Беларускі народны фронт мае надзейны крытэр ацэнкі любой падзеі ці зьявы. Гэта – адпаведнасьць беларускім нацыянальна-дзяржаўным інтарэсам. Так, выбух 4 ліпеня шкодзіць гэтым інтарэсам. Не на карысьць нашым нацыянальным інтарэсам далейшае знаходжаньне А.Лукашэнкі пры ўладзе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG